Студэнцкія гасцініцы і дамы навуковага працаўніка
Акрамя інтэрнатаў існуе магчымасць размяшчэння ў студэнцкіх гасцініцах альбо дамах навуковага працаўніка. У Варшаве за месца ў такога роду доме замежныя навуковыя працаўнікі павінны заплаціць ад 400 да 900 зл. у месяц.
Студэнцкія гасцініцы прапаноўваюць месцы як студэнтам, так і турыстам на працягу ўсяго года. Цэны вагаюцца ад 60 да 150 зл.


