Інтэрнаты. Умовы атрымання месца для студэнтаў
Студэнты-замежнікі першага году першай ступені [licencjat], першага году другой ступені [SUM] могуць прэтэндаваць на месца ў інтэрнатах альбо студэнцкіх дамах з фонду Бюро Абслугоўвання Замежных Студэнтаў [Obsługi Studentów Zagranicznych].
На месца ў інтэрнаце могуць разлічваць таксама студэнты, якія працягваюць вучобу на старэйшых курсах. Заяву неабходна аддаць каардынатару свайго факультэту ці ў аддзел, вызначаны унівэрсытэтам.
Кошты
|
Горад |
Пакой для адной асобы |
Пакой для дзвюх асоб |
Пакой для трох і больш асоб (кошты ў злотых) |
|
Гданьск |
225–350 |
200–300 |
ад 185 |
|
Кракаў |
– |
300 |
ад 170 |
|
Лодзь |
каля 300 |
ад 250 |
ад 210 |
|
Ольштын |
330 |
265–365 |
265–310 |
|
Варшава |
350–380 |
350–400 |
270–290 |
|
Вроцлаў |
320–400 |
300–380 |
280–340 |
Крыніца: Money.pl
У летні перыяд у польскіх інтэрнатах існуе магчымасць размяшчэння асоб, якія не з’яўляюцца студэнтамі. Пакой у інтэрнаце ў летні перыяд каштуе ад 40 да 350 зл. за суткі. Пакоі здаюць унаём ад ліпеня да сярэдзіны верасня.


