Stancja – зняты пакой
Stancja – пакой, які мы знялі ў прыватнай кватэры. Stancje традыцыйна прапаноўваюцца студэнтам, але часта карыстаюцца такога роду жыллём іншыя асобы, якія хочуць на працягу доўгага часу пражываць ў данай мясцовасці.
Кошты stancji вагаюцца ў залежнасці ад горада, які выбярэм, і састаўляюць прыкладна 250 зл. за месяц. Найбольш каштоўныя пакоі размяшчаюцца звычайна ў цэнтры горада ці непадалёк ад вышэйшых навучальных устаноў, з-за большай зацікаўленасці гэтага тыпу жыллём сярод студэнтаў.
Больш таннае жыллё трэба шукаць на перыферыі горада і ў прыгарадзе.
Табліца. Кошты найму пакою ў некаторых буйных гарадах Польшчы
|
ГОРАД |
САМЫ НІЗКІ КОШТ |
САМЫ ВЫСОКІ КОШТ |
|
Варшава |
300 |
700 |
|
Краков |
250 |
700 |
|
Гданьск |
300 |
650 |
|
Вроцлав |
250 |
500 |
|
Лодзь |
300 |
500 |
Кошты ў табліцы прадстаўлены ў злотых (PLN).
Крыніца: www.twojastancja.pl
Stancji можна шукаць традыцыйна сярод газетных аб’яў альбо праз Інтэрнэт:
www.e–stancja.pl
www.twojastancja.pl
www.gumtree.pl
www.alegratka.com.pl
www.oferta–online.com
УВАГА!
Праблемай падчас пошуку можа быць моўны бар’ер, па-гэтаму варта папрасіць дапамагчы знаёмага паляка альбо асобу, якая ведае польскую мову.
На што варта асабліва звярнуць увагу, калі здымаем пакой?
У выпадку найму пакою варта звярнуць увагу, перш за ўсё, на чалавека, які яго здае. Трэба папытацца яго пра ўмовы пражывання. Здараецца, што ўладальнікі жадаюць, каб сужыцель вяртаўся ў вызначаны час, ці таксама маюць якія-небудзь спецыяльныя заўвагі да пытання карыстання кухняй ці санвузлом (напрыклад, не жадаюць, каб вы прымалі душ пазней, чым 23.00).
Памятайце, што трэба запытацца пра аплаты за камунальныя палугі. Рахункі за газ і электраэнергію могуць быь вельмі вялікімі. У некаторых кватэрах могуць быць газавыя печкі (якія падаграюць ваду ў кране). Варта даведацца пра іх тэхнічны стан. Лепей каб пакой, які будзем здымаць, меў цэнтральнае абаграванне. Тады аплата за абагрэў будзе ўключана ў кошт найму. У адваротным выпадку квтэра можа абагравацца электраэнергіяй, а гэта вядзе за сабой вялікія рахункі.
Важная, канечне, і лакалізацыя. Некаторыя раёны вельмі небяспечныя, асабліва тады, калі з працы ці вучобы вяртаемся позна.
ВАЖНА! Stancjе або нават цэлыя кватэры за меншы кошт можна знайсці на ўскрайку горада альбо ў прыгарадзе. Розніца ў кошце бывае нават двухразовай, але трэба звярнуць увагу на магчымыя дадатковыя выдаткі, звязаныя з транспартам


