Газ і электраэнергія
У сытуацыі, калі здымаем пакой, кватэру альбо збірамся купіць жыллё, трэба не забыцца запытацца аб камунальных аплатах.
УВАГА! Некаторыя кватэры абсталяваныя газавымі печкамі, якія падаграюць ваду, іх тэхнічны стан трэба рэгулярна правяраць. У выпадку шматдзённай адсутнасці ў кватэры, варта іх выключыць. Трэба таксама звярнуць увагу на адпаведную вентыляцыю ванных пакояў.
ВАЖНА! Трэба памятаць пра тое, каб спісаць паказчыкі лічыльнікаў газу, электраэнергіі і вады, перш чым пераселімся ў знятае жыллё. Гэта зберажэ нас ад блытаніны па поваду камунальных аплат.
Як чытаць рахунак за газ і электраэнергію?
Дапамагчы ў гэтым могуць наступныя старонкі:
Прыкладны рахунак за газ з тлумачэннямі на польскай мове
Інтэрнэт-старонка галоўнага пастаўшчыка электраэнергіі ў Польшчы


