Пошук сужыцеля для здымнага жылля
У знятай кватэры ці акоі можна жыць яшчэ з кім-небудзь, каб знізіць аплаты. Аднак трэба памятаць, што не кожнаму ўладальніку падабаецца такі варыянт.
Месцы, у я кіх будзем шукаць будучага сужыцеля, - гэта напрыклад:
Форум на ангельскай мове
Форум на польскай мове
Форум на рускай мове
Можна таксама размясціць аб’яву на www.gumtree.com ці ў лакальнай газеце. Варта запытацца ў месцы працы, ці падчас спаткання са знаёмымі – можа хтосьці таксама шукае такое жыллё?
Цішыня ў начны час!!!
Як у гасцініцах, так і ў кватэрах і хатах на тэрыторыі Польшчы патрэбна захоўваць цішыню з 22.00 да 6.00. Парушэнне гэтага парадку вядзе за сабой папярэджанне паліцыі, штраф, высяленне з гасцініцы. Калі наш сусед парушае начную цішыню, мы маем права звярнуцца да кіраўніцтва гасцініцы або інтэрнату, а таксама ў паліцыю. Памятай, што цішыня ў начны час датычыць таксама пастаяннага месца жыхарства!


