Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Аб чым ты павінен памятаць, калі ты з'яўляешся Наймальнікам

  • асноўны абавязак Наймальніка – гэта своечасовая аплата
  • Наймальнік абавязаны клапаціцца аб памяшканні і карыстацца ім у адпаведнасці з дагаворам, падтрымліваць памяшканне ў належным тэхнічным і гігіенічна-санітарным стане, а таксама захоўваць хатні парадак
  • Наймальнік абавязаны захаваць памяшканне ў непагоршаным стане, яму нельга без згоды Наймадаўцы рабіць у ім змены, якія супярэчаць дамове

ПАМЯТАЙ!

Калі ты зробіш насуперак дамове змены ў памяшканні, то Наймадаўца можа скасаваць дамову з неадкладным уступленнем у сілу.

  • Наймальнік абавязаны рабіць невялікія рамонты ў памяшканні (напр. невялікія рамонты пашкоджанняў, якія ўзніклі падчас нармальнага карыстання з памяшкання, невялікія рамонты абсталявання, напр. рамонт электрычнай разеткі)
  • калі памяшканне мае дэфекты, ты можаш скасаваць дагавор або патрабаваць зніжэння аплаты. Твае правы залежаць ад дэфектаў памяшкання. Калі памяшканне мае дэфекты, якія абмяжоўваюць яго прыгоднасць для выкарыстання (напр. у памяшканні няма цёплай вады, насуперак запэўненням Наймадаўцы не працуе Інтэрнэт і г. д.), ты можаш патрабаваць зніжэння аплаты. Калі ж памяшканне мае дэфекты, якія не дазваляюць ім карыстацца (напр. ўцечка газу), то ты маеш права скасаваць дагавор без захавання тэрмінаў скасавання.

ПАМЯТАЙ!

Патрабаванне зніжэння аплаты, а таксама права скасавання дагавора не належаць табе, калі ў момант заключэння дагавора ты ведаў аб дэфектах памяшкання.

ВАРТА ВЕДАЦЬ, што магчымы абавязак выплаты падаходнага падатку з дагавора найму, ляжыць выключна на Наймадаўцы (гэта ён атрымлівае даход). Выдаткі, звязаныя з абавязкам выплаты падатку, ён можа ўлічыць у велічыню аплаты, прычым падатак залежыць ад сукупнасці даходаў. Асцерагайся такім чынам несумленных Наймадаўцаў, якія часта ўвогуле не плацяць гэтага падатку. Калі аднак аплата здасца табе празмерна высокай, спытайся Наймадаўцы, які падатак ён плаціць з гэтага ў месяц, а таксама нагадай яму пра абавязак плаціць падаткі. Ты можаш даць зразумець Наймадаўцы, што ты можаш праверыць у падатковым упраўленні, ці плаціць ён сапраўды падаткі гэтай велічыні і ўвогуле ці плаціць падатак з арэнды.

Абавязкі Наймадаўцы

Наймадаўца мае абавязак здаць табе памяшканне ў адпаведным з дагаворам і пісьмовым пратаколам стане. Наймадаўца павінен таксама рабіць сур'ёзныя рамонты памяшкання, такія як рамонт электраправодкі, газавай і водна-каналізацыйнай праводкі і т. п. пры ўмове, што прычынай пашкоджанняў ня быў Наймальнік.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.