Самыя галоўныя элементы дагавора – найму памяшкання
- дата і месца заключэння дагавора
- падрабязнае зазначэнне Наймадаўцы і Наймальніка (імя і прозвішча, адрас пражывання, нумар дакумента, які пацвярджае асобу, ідэнтыфікацыйны персанальны нумар грамадзяніна (PESEL).
УВАГА!
Перад падпісаннем дагавора абавязкова правер, ці мае права наймодаўца валодаць памяшканнем (папрасі акт уласнасці або даверанасць ад уладальніка).
- зазначэнне прадмета найму (падрабязнае апісанне памяшкання з зазначэннем яго адраса і плошчы).
УВАГА!
Вельмі важна, як можна дакладна зазначыць, у якім стане перадаецца наймальніку памяшканне, якое мае абсталяванне (ацяпленне, вада, электрычнасць, тэлефонная лінія, доступ да Інтэрнэту), ці ёсць мэбля, і г. д.
Таму падчас перадачы памяшкання абавязкова складаецца і падпісваецца бакамі ПРАТАКОЛ, у якім будуць зазначаны стан лічыльнікаў, абсталяванне памяшкання, узровень зносу абсталявання і прыладаў, якія знаходзяцца ў памяшканні. Такі пратакол будзе асновай праверкі стану памяшкання пры яго здачы, пасля заканчэння дагавора.
- зазначэнне спосабу карыстання памяшканнем (жылыя мэты Наймальніка, з мэтай размяшчэння фірмы і г. д.)
- зазначэнне тэрміну выдачы памяшкання або тэрміну перадачы ключоў ад памяшкання (гэта можа наступіць падчас падпісання дамовы ці ў іншы тэрмін)
ВАЖНА!
Калі ў дагаворы няма ўмоў адносна тэрміну выдачы памяшкання, Наймадаўца павінен выдаць яго неадкладна на патрабаванне Наймальніка.
- зазначэнне тэрміну, на які заключаецца дагавор (на пэўны тэрмін, напр. у месяцах або з зазначэннем канкрэтнай даты, або на нявызначаны тэрмін)
- зазначэнне велічыні квартплаты, тэрміну і спосабу плацяжу
УВАГА!
КВАРТПЛАТА – гэта сума, якую ты плаціш Наймодаўцы за памяшканне, і ў гэтым значэнні гэта слова ўжываецца ў дадзенам артыкуле. У размоўнай мове таксама ўжываюць гэтае слова ў значэнні аплатаў за памяшканне, якія ўладальнік абавязаны плаціць, напр. домакіраўніцтву.
Калі бакі не зазначылі ў дамове, як павінна плаціцца квартплата, то ў такім выпадку яна павінна плаціцца наперад. Час плацяжу залежыць тады ад тэрміну, на які быў заключаны дагавор. Калі наём будзе доўжыцца не даўжэй месяца, то квартплату трэба заплаціць за ўвесь час найму наперад. Калі наём будзе доўжыцца даўжэй месяца, то квартплату трэба плаціць штомесяц (да дзесятага дня кожнага месяца), таксама наперад.
ВАЖНА!
Памятай пра своечасоваю аплату арэнды. Калі ты плаціш асабіста Наймадаўцы, папрасі яго кожны раз аб квітанцыі з датай. Калі ты плаціш грошы на пазначаны рахунак, абавязкова захавай пацвярджэнне аплаты.
УВАГА!
Права дапускае магчымасць павышэння Наймадаўцай аплаты за жылое памяшканне. Павышэнне аплаты павінна быць абгрунтавана і можа наступіць не часцей чым раз у паўгода, а да таго ж, з трохмесячным тэрмінам дэнансавання пад канец каляндарнага месяца, калі толькі бакі ў дагаворы ня вызначылі больш працяглы тэрмін. Калі ты не згаджаешся з павышэннем і заявіш пра гэта Наймадаўцы, то дагавор страціць сілу.
УВАГА! У выпадку найму ў іншых мэтах, Наймадаўца можа падвышаць аплату, скасоўваючы існуючую да гэтага часу велічыню аплаты на месяц наперад, пад канец каляндарнага месяца.
- Подпісы бакоў дагавора
УВАГА!
Дагавор найму жылога памяшкання можа абавязваць цябе да платы ЗАЛОГУ, мэтай якога з'яўляецца быць мерай засцярогі ў выпадку прэтэнзій з боку Наймадаўцы (напр. незаплачаная арэнда, здзейсненыя пашкоджанні). Залог ня можа перавышаць дванаццацікратнай месячнай аплаты за дадзенае памяшканне, вылічанай на падставе стаўкі аплаты, дзеючай у дзень заключэння дагавора найму. Залог падлягае вяртанню на працягу месяца ад дня вызвалення памяшкання або набыцця яго Наймальнікам на ўласнасць. Калі няма падстаў для таго, каб забраць з залогу суму, якая належыцца Наймадаўцы, то сума, якая звяртаецца Наймальніку, ня можа быць ніжэй за тую, якая была ад яго атрымана, нават калі аплата найму за гэты час была зніжана.
УВАГА!
У выпадку найму ў іншых мэтах, велічыня залогу і тэрмін яго вяртання могуць быць зазначаны інакш.
Што варта дадаткова ўключыць у змест дагавора найму?
- дакладнае вызначэнне магчымых, дадатковых – акрамя квартплаты – выдаткаў за карыстанне памяшканнем; варта дакладна зазначыць, хто аплачвае рахункі за электрычнасць, газ, тэлефон, Інтэрнет, і т. п.
- калі ты збіраешся дарма прадаставіць жылое памяшканне іншай асобе або яго здаць, то ў дагаворы павінен з'явіцца пункт, у якім Наймадаўца выкажа на гэта згоду
- тэрмін або абставіны, у якіх бакі могуць скасаваць дагавор
УВАГА!
Падпісваючы дагавор, табе трэба памятаць пра ўсе яго элементы. Пропуск якога-небудзь з іх ускладніць ці нават зробіць немагчымым у выпадку патрэбы прад'яўлення сваіх патрабаванняў у судзе. Таму перад падпісаннем дагавора варта добра прачытаць яго праект, лепш за ўсё аднак папрасіць аб дапамозе эксперта або скарыстаць з прафесійнай юрыдычнай дапамогі.
Дапамагчы па гэтай частцы могуць у т. л. Цэнтр прывітання ў Варшаве (Centrum Powitania), клінікі права пры вышэйшых навучальных установах, Бюро кансультацый для насельніцтва ў Варшаве (Biuro Porad Obywatelskich). Кантактныя дадзеныя ты знойдзеш у аддзеле партала "Функцыянаванне ўстаноў" ( "Funkcjonowanie urzędów").


