Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

У Польшчы ў невялікія гарады, куды не ходзяць цягнікі, можна дабрацца аўтобусамі Прадпрыемства Аўтамабільнай Камунікацыі (ПАК) [Przedsiębiorstwa Komunikacji Samochodowej (PKS)] альбо аўтобусамі і мікрааўтобусамі прыватных перавознікаў. У шматлікіх гарадах аўтавакзалы ПАК, з якіх звычайна выяжджаюць і прыватныя перавознікі, знаходзяцца побач альбо па-суседству з чыгуначнымі вакзаламі, што палягчае перасадку з цягніка на аўтобус.

Аўтобусы ПАК

Прадпрыемства Аўтамабільнай Камунікацыі (ПАК) мае аддзелы на тэрыторыі цэлай Польшчы. Аб раскладзе руху аўтобусаў і цэнах білетаў можна даведацца з інфармацыйных табло на аўтавакзалах і ў спэцыяльных інфармацыйных пунктах, а таксама на інтэрнэт-старонках. Білеты можна купіць у касах аўтавакзала ці ў кіроўцы непасрэдна перад адпраўленнем. У выпадку некаторых аўтавакзалаў ПАК, напрыклад, у Варшаве, можна набыць білеты таксама праз Інтэрнэт - http://www.pksbilety.pl/cms/jak-kupic. На кожным аўтавакзале можна атрымаць інфармацыю па тэлефоне. Напрыклад, каб даведацца аб злучэннях ПАК Усход А. Т. (Люблін) [PKS Wschód S.A. (Lublin)], трэба тэлефанаваць па нумарах: міжнароднай касы - 081 747-74-42, інфалініі ПАК Усход А. Т. - 081 710-49-68, для тых, хто тэлефануе з мабільнага тэлефону -  0-81 9150 і канкрэтных аддзелаў фірмы: Люблін - 081 710-49-68, Хрубешув - 084 696 26 01, Красныстав - 082 576 34 61, Томашув Любельскі - 084 664 30 21, Влодава - 082 572 10 30.


Спасылкі на інтэрнэт-старонкі ПАК у гарадах-цэнтрах ваяводстваў:
Беласток, ваяводства подляске [Białystok, województwo podlaskie]
Быдгошч, ваяв. куявско-поморске [Bydgoszcz, woj. kujawsko-pomorskie]
Гданьск, ваяв. поморске [Gdańsk, woj. pomorskie]
Гожув Велькопольскі, ваяв. любуске [Gorzów Wielkopolski, woj. lubuskie]
Катовіце, ваяв. слёнзке [Katowice, woj. śląskie]
Кельце, ваяв. свентокжыске  [Kielce, woj. świętokrzyskie]
Кракаў, ваяв. малопольске [Kraków, woj. małopolskie]
Люблін, ваяв. любельске [Lublin, woj. lubelskie]
Лодзь, ваяв. лодзке [Łódź, woj. łódzkie]
Ольштын, ваяв. варміньско-мазурске [Olsztyn, woj. warmińsko-mazurskie]
Ополе, ваяв. опольске [Opole, woj. opolskie]
Познань, ваяв. велькопольске [Poznań, woj. wielkopolskie]
Жэшув, ваяв. подкарпацке [Rzeszów, woj. podkarpackie]
Шчецін, ваяв. заходнёпоморске [Szczecin, woj. zachodniopomorskie]
Торунь, ваяв. куявско-поморске [Toruń, woj. kujawsko-pomorskie]
Варшава, ваяв. мазовецке [Warszawa, woj. mazowieckie]
Вроцлаў, ваяв. дольнослёнзке [Wrocław, woj. dolnośląskie]
Зелёна Гура, ваяв. любуске [Zielona Góra, woj. lubuskie]
На вышэйпаказаных старонках можна знайсці расклад руху аўтобусаў і спіс іх прыпынкаў.

Прыватныя аўтобусы

Акрамя аўтобусаў ПАК можна скарыстацца прапановай прыватных аўтобусных перавознікаў. Увогуле, прынцыпы перамяшчэння як на аўтобусах ПАК, так і на аўтобусах прыватных перавознікаў аднолькавыя.

Пры гэтым прыватныя перавознікі дастаткова свабодна ўсталёўвюць цэны, і яны могуць адрознівацца ў залежнасці ад перавозніка. Білет на паездку на прыватным аўтобусе ці мікрааўтобусе звычайна можна купіць у асобных пунктах на аўтавакзалах альбо непасрэдна ў кіроўцы. На пярэднім шкле прыватных аўтобусаў ці мікрааўтобусаў звычайна ёсць таблічкі, на якіх напісаны кірунак руху (асноўныя гарады). Прыватныя аўтобусы адрозніваюцца знешнім выглядам, колерам і г. д. у залежнасці ад перавозніка.

Шукаючы прыватныя аўтобусныя злучэнні можна скарыстацца Агульнапольскім Парталам Перавозак [Ogólnopolski Portal Przewozowy]

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.