Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Аўтобусам з Польшчы на Усход

Аўтобусам можна даехаць таксама з Польшчы да яе ўсходніх суседзяў – у Беларусь, Украіну, Расію. Такія перавозкі прапаноўвае мноства перавознікаў. Каб занайсці і параўнаць злучэнні, можна скарыстацца пошукавікам

З Варшавы (Аўтавакзал Заходні ПАК [Dworzec Zachodni PKS]) да Львова (чыгуначны вакзал) у Украіне можна даехаць прыкладова за 75 зл., карыстаючыся прапановай фірмы Eurobus. Паездка доўжыцца каля 9-10 гадзін. Штодзённа аўтобусы адпарўляюцца двойчы – у 9.45 і 21.30. Прыбыцці адпаведна ў 19.45 і 6.30. Білеты можно набыць праз Інтэрнэт.

Да Львова можна таксама дабрацца з Пшемысля [Przemyśla], напрыклад, даехаць мікрааўтобусам з чыгуначнага вакзала ў Пшемыслю да мяжы, потым пешшу праз мяжу, а пасля маршруткай да Львова (каля 1,5 гадзін).

Шырокую сетку злучэнняў з Украінай прапаноўвае таксама ПАК Усход А. Г. [PKS Wschód S.A.]. Ніжэй прадстаўлена табліца са злучэннямі Украіны з Люблінам (стан на 12 X 2009 г.).

Злучэнні Люблін – Украіна (крыніца: http://web.pkswschod.pl/)

Платформа 0

Кірунак

Праз

Адпраўленні

Каламыя

Івана-Франкоўск

18.20

Ковель

Дарагуск

12.30 16.20

Львоў

Хрэбеннэ, Рава-Руская

11.00 13.40

Луцк

Дарагуск

11.40 15.30 16.40

Шэпетоўка

Ковель, Луцк

10.30 (2,5)

Цернопаль

Хрэбеннэ

20.40

Мікалаева

Хрэбеннэ, Львоў

15.30 D<

Платформа 19

Кірунак

Праз

Адпраўленні

Уладзімір-Валынскі

 

5.30

Тлумачэнні: 2 – курсуе па аўторках, 5 – курсуе па пятніцах, D – не курсуе 24-26 XII; 31XII; 1I і два дні Вялікадня,
< - не курсуе ў дні праваслаўных свят Божага Нараджэння і Вялікадня.

У сваю чаргу за дапамогай фірмы Eurolines Polska можна даехаць з Варшавы (Аўтавакзал ПАК Варашва Заходняя, платформы 13, 14) у Мінск у Беларусь за 97 зл. (Усходні Аўтавакзал). У Беларусь, карыстаючыся паслугамі Eurolines, можна выехаць таксама з Беластока, Кузніцы Бялостоцкей, Лодзі і Вроцлава.

Білеты можна купіць on-line

У Расію (напрыклад, у Маскву і Санкт-Пецярбург) можна выехаць непасрэдна з Аўгустова, Беластока, Астровіі Мазовецкей, Сувалк і Варшавы. Аўтобус – гэта самы танны спосаб, каб дабрацца да Калінінградскай вобласці.

Паміж Гданьскам і Калінінградам курсуюць аўтобусы польскага ПАК-а і расійскага Кенігаўта. Аўтобус адпраўляецца штодзённа (акрамя надзелі) у 7.00, прыбыццё ў Калінінград каля 12.00-12.30 гадзін па мясцовым часе. Варта купіць білет у адзін бок. Білет у Калініградзе больш танны. Другі аўтобус з Гданьска адпраўляецца ў 15.30 (акрамя нядзелі), прыбыццё каля 21.00. Зваротна аўтобус адпраўляецца ў 6.00 і 16.30. Да Калінінграда можна таксама даехаць з Ольштына. Аўтобус курсуе два разы ў дзень. Адпраўляецца ў 12.00 і 15.00. З Калінінграда ў Ольштын адпраўляюцца два аўтобусы, адзін каля 9.00, дргугі ў 20.00. Час адпраўлення на гэтай трасе можа змяніцца, па-гэтаму варта праверыць інфармацыю на аўтавакзале ПАК Ольштын. З Варшавы да Калінінграда аўтобус адпраўляецца штодзённа (акрамя надзелі і панядзелку) са стадыёну Дзесяцігоддзя [stadionu X-lecia] у 12.30. Прыбыццё ў 20.30.

Больш зручна, аднак, даехаць цягніком з Варшавы да Бранева [Braniewa] ці Ольштына і адтуль аўтобусам выехаць у Калінінград.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.