Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Паветраны транспарт

Якія авіялініі абслугоўваюць польскія аэрапорты?
Куды можна паляцець на самалёце?
Ці можна падарожнічаць па паветры танна?

Паветраныя зносіны  (унутры краіны і міжнародныя)

У Польшчы на самалёце можна хутка і зручна дабрацца да найбольшых гарадоў у гэтай дзяржаве (глядзі табліцу). Польскім перавознікам з’яўляюцца Польскія Паветраныя Лініі ППЛ [Polskie Linie Lotnicze LOT]. ППЛ прапаноўваюць пералёты як унутры краіны, так і міжнародныя. На даны момант перавознік мае некалькі прапаноў, напрыклад, ПРОМАЛЁТ [PROMOLOT] унутры Польшчы і ПРОМАЛЁТ з Польшчы ў Еўропу. З дапамогай ППЛ можна даляцець, напрыклад, да Мінска за 913,24 зл., да Вільнюса за 1163,30 зл., да Масквы ад 1145 зл. (сума ў абодва бакі). Польскімі аэрапортамі карыстаюцца таксама і іншыя авіялініі, напрыклад, Аэрафлот, Белавія, Lufthansa, British Airways, Air France.

Табліца –  параўнанне арыентыровачнага часу пералёту самалётам і перамяшчэння цягніком з Варшавы ў іншыя буйныя польскія гарады.

Траса

Час пералёта самалётам

Час перамяшчэння цягніком (IC, EC, EX)

Варшава-Гданьск

50 хв.

5 гадз. 10 хв.

Варшава-Катовіцэ

1 гадз.

2 гадз. 42 хв.

Варшава-Шчэцін

1 гадз. 20 хв.

5 гадз. 4 хв.

Варшава-Кракаў

1 гадз. 5 хв.

2 гадз. 45 хв.

Варшава-Познань

1 гадз. 5 хв.

2 гадз. 49 хв.

Варшава-Жэшув

1 гадз.

5 гадз. 18 хв.

Варшава-Вроцлав

1гадз. 10 хв.

5 гадз. 15 хв.

Крыніца: уласная распрацоўка. Стан на 15 X 2009 г.

Польскія аэрапорты

Найбуйнешым аэрапортам у Польшчы з’яўляецца аэрапорт ім. Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве (у гутарковай мове званы Варшава-Okęcie). Гэты аэрапорт падтрымлівае непасрэдныя злучэнні з каля пяццюдзесяццю гарадамі у больш чым трыццаці краінах Еўропы і свету. Іншыя буйныя аэрапорты знаходзяцца ў Кракаве, Гданьску, Катавіцах, Шчэціні, Познані, Вроцлаве, Лодзі, Жэшуве і Быдгошчу. Аэрапортаў, у якіх не здзяйсняецца рэгулярны грамадзянскі рух, няма ў Польшчы толькі ў чатырох ваяводствах: падляскім, опольсім, любельскім і свентокжыскім. У застаўшыхся 12 ваяводствах такія аэрапорты існуюць.

Галоўныя польскія аэрапорты (міжнародныя):

Танныя авіялініі

Лётаючы самалётам, варта праверыць цэны пералётаў таннымі авіялініямі. Перавознікі, якія прапаноўваюць преалёты з Польшчы і ў Польшчу, - гэта, напрыклад:

Прапановы танных перавознікаў можня шукаць з дапамогай пошукавікаў такіх як, напрыклад: http://whichbudget.com/pl/, http://www.aero.pl/http://www.lowcostport.pl/.

Інфалініі танных авіяліній часта абслугоўваюцца асобамі, якія добра ведаюць усходнеславянскія мовы.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.