Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Кантроль білетаў

Варшаўскія кантралёры ў аўтобусах, трамваях і метро не носяць ўніформу. Аднак працаўнікі, якія кантралююць сапраўднасць білетаў у прыгарадных цягніках, апранутыя ў спецыяльную форму.

Кантралёры ў метро, аўтобусах і трамвях перамяшчаюцца  звычайна парамі, уваходзячы праз розныя дзверы ў аўтобус ці трамвай. Часта іх можна сустрэць на папулярных маршрутах, якія праходзяць, напрыклад, праз цэнтр горада. Здараецца, што іх суправаджаюць прадстаўнікі ахоўнай фірмы  ў форме на выпадак магчымых праблем. Перад тым, як кантралёры пачынаюць правяраць білеты, яны блакуюць кампосцеры.

Штраф за безбілетны праезд складае 150 зл. (+ аплата за презд). Можна яго заплаціць на месцы ці прыняць штраф, выпісаны на падставе дакумента, які пацвярджае асобу (датычыць гэта таксама замежнікаў). Выпісаны штраф неабходна заплаціць на працягу 14 дзён. Пакаранне можа быць  паменшана на 30% (да 105 зл.), калі штраф заплаціць на месцы ці на працягу 7 дзён.

У выпадку адсутнасці дакумента, які пацвярджае асобу, альбо адмовы яго прадставіць, кантралёр можа патрабаваць ад пасажыра выйсці на бліжэйшым прыпынку і вызваць Паліцыю. Калі мы прадставілі дакумент, які пацвярджае асобу, то не маем абавязку выхадзіць з транспартнага сродку. У такім выпадку кантралёр выпіша нам штраф, а мы можам ехаць далей на даным трамваі ці аўтобусе. Кантралёр мае права прызнаць, што білет ці прадстаўлены дакумент падроблены, перароблены, а таксама тое, што карыстаецца ім неадпаведная асоба, і тады можа канфіскаваць яго пад распіску.

Асоба, якая правярае білеты, павінна мець ідэнтыфікатар з фатаграфіяй, ідэнтыфікацыйным нумарам і датай сапраўднасці. Хоць на ідэнтыфікатары і размешчаны імя і прозвішча кантралёра, ён не абавязаны паведамляць пасажыру гэтыя дадзеныя. Калі паводзіны кантралёра здаюцца нам з якой-небудзь нагоды неадпаведнымі, неабходна перапісаць яго ідэнтыфікацыйны нумар. Пазней можна напісаць заяву ў Праўленне Гарадзкога Транспарта [Zarząd Transportu Miejskiego].

Калі мы маем сапраўдны імянны білет (напрыклад, персаналізіраванную Гарадзкую Карту), але яго няма з сабой падчас праверкі, можна паказаць гэты білет на працягу 7 дзён у Пункце Абслугоўвання Пасажыра. Тады штраф за безбілетны праезд будзе ануліраваны. Аднак трэба будзе аплаціць арганізацыйныя выдаткі ў памеры 14 зл.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.