Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Што зрабіць, каб білет быў сапраўдным падчас паездкі?

Кардонны білет трэба пракампаставаць.

Кампосцеры жоўтага колеру ў аўтобусах і трамваях прымацаваны да поручняў каля ўваходу. Над кампосцерам звычайна знаходзіцца інструкцыя абслугоўвання ў выглядзе малюнкаў, якая паказвае, якім бокам трэба ўкласці білет (каляровым бокам уверх). Білет на імгненне ўвойдзе ў кампосцер, пасля павінна запаліцца зялёная лямпачка, і білет вернецца да нас з надрукаванымі датай і часам кампаставання (ці датай і часам сапраўднасці ў выпадку білетаў на час і кароткатэрміновых).

Здараецца, што дата не надрукуецца. Але калі лямпачка запалілася, білет сапраўдны. Калі мы карыстаемся Гарадзкой Картай, каб новы білет, які на ёй закадаваны, стаў сапраўдным, карту патрэбна наблізіць да кампосцера адразу пасля ўваходу ў аўтобус ці трамвай. Тады на экране з’явіцца дата яе сапраўднасці і запаліцца зялёная лямпачка. Гэта азначае, што картай можна карыстацца без наступнага яе актывізавання на працягу перыяду сапраўднасці закадаванага на ёй білета.

Калі мы забудземся дату, да якой закадаваны на карце білет сапраўдны, дастаткова наблізіць катру да кампосцера, і на экране з’явіцца інфармацыя, якая нас цікавіць. Акрамя гэтага кампосцер можа нас паінфармаваць з дапамогай жоўтай лямпачкі і  падвойнага сігналу, а таксама даты на экране, што перыяд сапраўднасці нашага білету скора скончыцца. З-за таго, што кампосцеры дастаткова чулыя, часам здараецца, што яны «ловяць» карту, якая знаходзіцца ў нашай кішэні альбо торбе, і пішчаць.

Кампосцеры  ўбудаваныя таксама ў турнікеты пры ўваходзе ў метро. Турнікет адчыніцца пасля таго, як мы пракампастуем білет, ці наблізім Гарадзкую Карту. За гэтым турнікетам (нават калі мы не едзем у цягніку метро, а знаходзімся на пероне) мы павінны мець пры сабе сапраўдны білет.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.