Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Крэдыт на куплю кватэры

Кошт крэдыту на куплю кватэры ўключае наступныя элементы:

  • Плата за выдачу крэдыту.
  • Працэнтаванне, якое складаецца з базавай стаўкі і маржы банку. Базавая стаўка можа быць сталай або плаваючай (часцей выкарыстоўваецца ў выпадку доўгатэрміновых крэдытаў).
  • Від плацяжу (роўны або змяншаючыся). Плацёж – гэта сума двух складнікаў: вяртання асноўнага доўгу і налічаных працэнтаў за даны разліковы перыяд.
  • Spread (у выпадку валютных крэдытаў) – выражаная ў працэнтах розніца паміж курсам куплі і курсам продажу валюты, у якой выражаны крэдыт.
  • Кошт страхавання выканання крэдытаатрымальнікам абавязанняў крэдыту (як пераходнага, так і мэтавага [przejściowe i docelowe]). Дамова крэдытнага страхавання заключаецца з умовай паступовага змяншэння страхавой сумы ўслед за паступовым пагашэннем памеру доўгу. Гэта вельмі выгодна, таму што звычайна не патрэбны даручальнікі. Страхаванне рызыкі страты працы або ліквідацыі гаспадарчай дзейнасці – банк можа патрабаваць і такую страхоўку (як правіла, дзйнічае яна не даўжэй за 5 год), у некаторых выпадках, якія залежаць часцей за ўсё ад сямейнай сітуацыі тых, хто берыць крэдыт. Уласны вэксаль in blanco можа быць выкарыстаны як дадатковае забеспячэнне выплаты да часу ўстанаўлення іпатэкі. Даручальнікі ўсё радзей выкарыстоўваюцца ў якасці часавага страхавання. Мэтавае страхаванне: іпатэка на нерухомасць – звычайна абавязковае мэтавае страхаванне крэдыту.
  • Іншыя аплаты падчас афармлення крэдыту (напрыклад, за банкаўскі рахунак, за ацэнку нерухомасці, за ўстанаўленне іпатэкі).
  • Іншыя аплаты на працягу перыяду крэдытавання (напрыклад, за павелічэнне квоты крэдыту, за павелічэнне перыяду выплаты крэдыту, за перавалюціраванне крэдыту, за дачасную выплату, за састаўленне дадатку да дамовы).

Нягледзячы на тое, што Кліенты больш за ўсё звяртаюць увагу на камісійныя, яны не з’яўляюцца ключавым фактарам, асабліва калі крэдыт выплочваецца доўгі час. Найбольшае значэнне мае тады працэнтаванне (у прыватнасці велічыня маржы банка), а таксама кошт страхавання.
Крыніца: http://www.familyfinanse.pl

У выпадку замежнікаў для атрымання крэдыту на куплю кватэры патрэбныя:
-    прапіска
-    карта сталага або часовага пражывання [karta stałego lub czasowego pobytu]
-    сведчанне аб прыёме на працу і даведка аб велічыні прыбытку ў Польшчы
-    выпіс з банкаўскага рахунку (нават за апошнія 24 месяцы)
-    мінімальны ўласны 15% уклад

Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна. Каб атрымаць крэдыт трэба прадставіць прыбыткі брута ў памеры каля 3000 зл. (у некатрых банках вышэй). Працэнтаванне крэдыту для замежніка можа быць вышэй, чым для грамадзяніна Польшчы.

У атрыманні іпатэчнага крэдыту могуць дапамагчы кансультанты.

Калі хочам ранней выплаціць доўгатэрміновы крэдыт (каб зэканоміць працэнты), мы павінны быць гатовыя выплаціць сталую стаўку, якая абазначана ў дамове, або/і камісійныя па выплачанай траншы крэдыту, якія могуць складаць 1%.

Прыклады працэнтавання іпатэчных крэдытаў:

  • самы высокі ўзровень працэнтавання;
  • самы нізкі узровень працэнтавання;

Крыніца «Даклад szybko.pl і Expander».

У выпадку атрымання крэдыту варта скарыстацца паслугамі пасрэдніка ці азнаёміцца з прапановай розных банкаў ў Інтэрнэце:
www.kredytyhipoteczne.org.pl
www.openfinance.pl

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.