Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Ільготы на паездкі ў аўтобусах і цягніках унутры краіны

Пытанне аб ільготах на праезд у грамадзкім транспарце, які забяспечваюць упаўнаважаныя чыгуначныя і аўтобусныя перавознікі, регулюе закон ад 20 чэрвеня 1992 г. аб правах на ільготны праезд у грамадзкім транспарце (Dz.U. 1992 Nr 54 poz. 254 z późn. zm.). Пры гэтым палажэнні вышэйпаказанага закону не датычацца пасажыраў, якія перамяшчаюцца цягнікамі EuroCity і InterCity, экспрэс-аўтобусамі ці гарадскім грамадзкім транспартам. Акрамя гэтага, згодна з актам 1а вышэйпаказанага закону, права на ільготны праезд грамадзкім чыгуначным транспартам датычыцца вагонаў 2 класа,  вызначаных відаў цягнікоў і білетаў.

Замежнікам даступны ільготы, якія датычаць дзяцей да 4 гадоў, а таксама ільготы для студэнтаў. Дзіця ва ўзросце да 4 гадоў, якое карыстаецца аднаразавым білетам, мае права на ільготу: 100% - у выпадку паездкі на звыклым ці хуткасным чыгуначным ці аўтобусным транспарце, калі дзіця не карыстаецца асобным месцам для сядзення. Каб пацвердзіць права дзіця на ільготу, трэба прадставіць дакумент, дзе азначаны яго ўзрост, напрыклад, пашпарт дзіця ці таксама пашпарт аднаго з бацькоў, калі ўзрост дзіця там упісаны.

На ільготу 37% пры перамяшчэнні на цягніках звычайных, хуткасных і экспрэс з аднаразавым білетам маюць права студэнты да поўных 26 гадоў і ўладальнікі Карты Паляка. Дакументам, які пацвярджае права студэнта на ільготу, з’яўляецца студэнцкі білет (выданы польскім універсытэтам) ці міжнародны студэнцкі білет (ISIC). Калі ўзрост студэнта ў студэнцкім білеце не азначаны, то неабходна прадставіць іншы дакумент, які дае магчымасць пацвердзіць узрост студэнта, напрыклад, пашпарт ці карту пражывання.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.