Дзе купіць білет на цягнік?
Білеты на цягнік можна купіць у касах чыгуначных вакзалаў, у кандуктараў (лепш за ўсё адразу пасля таго, як увойдзеце ў цягнік) і ў аўтаматах (калі даны вакзал абсталяваны імі). Пасля ўвахода ў цягнік для таго, каб знайсці кандуктара, трэба перамяшчацца да галавы цягніка, бо памяшканне для кандуктараў звычайна знаходзіцца ў першым вагоне/купэ за лакаматывам. Калі вы перамяшчаецеся ў адваротным кірунку ці чакаеце кандуктара на месцы, то вас могуць прыняць за «зайца».
Чыгуначныя білеты можна купіць праз Інтэрнэт на старонцы.
Каб іх набыць, трэба скарыстацца сістэмай e-IC. Яна дае магчымасць пакупкі білета on-line на некаторыя цягнікі InterCity, экспрэсы, дзённыя і начныя цягнікі, цягнікі Танных Чыгуначных Ліній (ТЧЛ) [Tanich Linii Kolejowych], а таксама месца ў спальных вагонах і ляжачыя месцы ў рэгіянальных цягніках камунікацыі ўнутры краіны. Аплата за білеты ажыццяўляецца банкаўскай картачкай, якая дае магчымасць электроннай аплаты (абслугованыя карты – гэта VISA, MasterCard, American Express).


