Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Віды цягнікоў і кошты білетаў

Кошты білетаў адрозніваюцца ў залежнасці ад віда цягніка, маршруту і г. д., таксама ад гадзіны адпраўлення. Дадаткова кошты могуць адрознівацца ў залежнасці ад сезону, напрыклад, летам звычайна прадугледжаны зніжкі на цягнікі, якія едуць у бок мора.

Для падарожжаў унутры краіны найбольш хуткімі і дарагімі з’яўляюцца цягнікі InterCity (IC) і экспрэс (EX). З іх дапамогай можна хутка перамяшчацца паміж вялікім гарадамі, напрыклад, існуюць маршруты Варшава-Познань ці Варшава-Кракаў і г. д. Танней каштуюць хуткасныя цягнікі, а найбольш таннымі з’яўляюцца звычайныя прыгарадныя цягнікі [osobowe pociągi podmiejskie]. Шукаючы маршруты ў Інтэрнэце, можна азначыць, што мы хочам знайсці ўсе магчымыя віды зносін. У выніку мы атрымаем спіс варыянтаў перамяшчэння цягнікамі ўсіх відаў на даным маршруце: прыгыраднымі, хуткаснымі, экспрэс.

Аднак калі мы хочам танна падарожнічаць паміж ваяводскімі гарадамі, то варта скарыстацца хуткаснымі цягнікамі InterRegio (IR). Гэта міжваяводскія цягнікі, якія з’яўляюцца таннай альтэрнатывай InterCity. Пераезд цягніком InterRegio з Варшавы ў Кракаў каштуе прыкладна 42 зл. (2 клас). За пераезд гэтым самым класам (2) цягніком InterCity трэба заплаціць 107 зл. Аднак цягнік InterRegio едзе прыкладна на две гадзіны даўжэй. Цягнікі InterRegio курсіруюць штодзённа.

Спіс цягнікоў InterRegio

Калі час падарожжа для нас не вельмі важны, то варта звярнуць увагу на маршруты, якія прапаноўваюць Танныя Чыгуначныя Лініі (ТЧЛ) [Tanie Linie Kolejowe (TLK)]. Гэта дзённая сетка. Білеты на ТЧЛ даступныя ў папярэднім продажы. Таму варта купляць білеты так хутка, як гэта магчыма, асабліва перад канікуламі, святамі і так званымі «доўгімі выходнымі» (перыядамі, калі субота і нядзеля злучаюцца з дзяржаўнымі святамі, вольнымі ад працы, напрыклад, перыяд 1-3 мая). Білет на ТЧЛ выдаецца на канкрэтны цягнік і ўтрымоўвае нумар сядзячага месца [miejscówkа]. Па даступным кошце можна праехаць даволі вялікую адлегласць (білет лепш за ўсё купіць на як можна большы адрэзак трасы). Ёсць магчымасць купіць білет у кандуктара, але без месца. У цягніках ТЧЛ ёсць вагоны-рэстараны.

ПДЧ прапаноўвае таксама міжнародныя маршруты, якія рэалізуюцца цягнікамі EuroCity. Гэта найбольш хуткі спосаб падарожжа з Варшавы, Познаня, Кракава, Катавіце і Вроцлава ў іншыя еўрапейскія гарады, напрыклад, Берлін, Прагу, Вену. Вагоны першага і другога класа камфортныя, маюць кандыцыянеры. Некаторыя цягнікі маюць вагоны, прыстасаваныя да патрэбаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі і перавозу ровараў. У кожны састаў уключаны вагон-рэстаран. У цягніках InterCity можна купіць напоі і закускі. У Польшчы для цягнікоў EuroCity прадугледжана поўная рэзервацыя месц. 

Калі плануем перамяшчацца міжнародным цягніком ноччу, варта скарыстацца паслугамі EuroNight. У саставе такіх цягнікоў ёсць выгодныя вагоны са спальнымі купэ для адной, двух ці трох асоб, а таксама купэ тыпу люкс з дадатковымі выгодамі. У спальных вагонах кожны атрымоўвае бясплатны пачастунак.

EuroCity

Прапаноўвае найбольш хуткія зносіны паміж Варшавай, Познанем, Кракавам, Катовіце і еўрапейскімі сталіцамі. У састаў поезда ўключаны камфортныя кліматызаваныя вагоны 1 і 2 класа. Да некаторых цягнікоў далучаны вагоны, прыстасаваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і перавозкі ровараў. З кожным саставам курсіруе вагон-рэстаран. Рэалізуецца таксама перасоўны продаж ежы і напояў. На тэрыторыі Польшчы для гэтых паяздоў прадугледжана поўная рэзервацыя месц. EuroCity – гэта прамыя зносіны паміж Варшавай/Познанем/Кракавам/Катовіце/Вроцлавам і Берлінам, Варшавай/Катовіце/Кракавам і Венай, Варшавай/Катовіце/Кракавам і Прагай, Кракавам/Катовіце/Вроцлавам і Гамбургам.

InterCity

Гэты перавознік прапаноўвае камфортныя і хуткія зносіны паміж Варшавай і найбуйнешымі гарадамі Польшчы. У саставы цягнікоў уключаны толькі кліматызаваныя вагоны 1 і 2 класа. З кожным саставам курсіруе вагон-рэстаран. Рэалізуецца таксама перасоўны продаж напояў і ежы. Усе, хто падарожнічае, атрымоўваюць бясплатны пачастунак: на выбар кава/гарбата/напой і слодычы. Асобы, якія едуць 1 класам, могуць у большасці цягнікоў выбіраць вагон з купэ ці агульны. У агульных вагонах 1 класа ёсць магчымасць замовіць абед без неабходнасці перамяшчэння ў вагон-рэстаран. Да цягнікоў, якія курсіруюць у зручны для бізнэс-кліентаў час, далучаны вагоны з мэнэджэрскімі купэ: 4 сядзячых месцы і вялікі стол. Для мэнэджэрскіх купэ ёсць магчымасць рэзервацыі ад 1 да 4 месц. Кожны, хто падарожнічае, акрамя стандартнага пачастунку, які прапанаваны ў цягніках InterCity, атрымоўвае сняданак ці абед (у залежнасць ад часу курсіравання цягніка), а таксама пакет штодзённай прэсы і штотыднёвікаў. Для пасажыраў у вагонах 2 класа ёсць месцы ў выгодных кліматызаваных купэ з 6 месцамі. З некаторымі цягнікамі курсіруюць таксама агульныя вагоны і вагоны, прыстасаваныя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі і перавозкі ровараў. Для цягнікоў прадугледжана поўная рэзервацыя месц. InterCity – гэта прамыя зносіны паміж Варшавай і Кракавам, Катовіце, Бельска Бялэй, Ополем, Вроцлавам, Познанем, Шчэцінем, Труймястэм, а таксама паміж Кракавам і Гдыняй.

Express

Express прапаноўвае зносіны паміж вялікімі гарадамі і турыстычнымі цэнтрамі. На галоўных чыгуначных лініях экспрэс-цягнікі дапаўняюць сетку цягнікоў катэгорыі  InterCity. Значную частку сеткі Ex састаўляюць цягнікі, якія накіроўваюцца з Варшавы да найбуйнейшых турыстычных цэнтраў і гарантуюць высокую якасць паслуг. Цягнікі складаюцца з вагонаў 1 і 2 класа, а таксама вагонаў-бараў, якія прапаноўваюць стравы польскай кухні, халодныя і гарачыя напоі. Рэалізуецца таксама перасоўны продаж ежы і напояў. У састаў большасці цягнікоў уключаны агульныя вагоны 2 класа, прыстасаваныя для перавозкі ровараў. Больш чым з паловай цягнікоў курсуюць мадэрнізіраванныя вагоны 2 класа з 6 месцамі ў купэ. Для цягнікоў Ex прадугледжана поўная рэзервацыя месц. Express – гэта прамыя зносіны паміж Варшавай і Кракавам, Жэшувам, Пшемыслем, Новым Сончэм, Катовіце, Бельска Бялей, Ополем, Вроцлавам, Познанем, Шчэцінем, Зеленой Гурой, Труймястэм; Кракавам і Гдыней; Катовіце, Бельска Бялей і Гдыней; Гдыней і Пшемыслем; Варшавай і Закопане, Крыніцей, Віслей, Еленей Гурой, Колобжэгем, Хэлем, Свіноусцем, а таксама паміж Кракавам і Колобжегем.

ТЧЛ – Тання Чыгуначныя Лініі

Дзякуючы ТЧЛ можна танна перамяшчацца па трасах краіны, а таксама ў папулярныя турыстычныя цэнтры. Цягнікі курсуюць выключна днём. Складаюцца яны з вагонаў 1 і 2 класа, а таксама вагонаў-бараў. У некаторых цягніках ёсць магчымасць перавозкі ровараў і турыстычнага абсталявання. Для такіх цягнікоў прадугледжана поўная рэзервацыя месц. ТЧЛ – гэта танныя, прамыя зносіны паміж Варшавай і Быдгошчэм, Познанем, Шчэцінем, Беластокам, Зеленой Гурой, Труймястэм, Люблінам; Кельцамі і Кракавам; Кошалінем і Колобжэгем; Кракавам і Гдыней, Колобжэгем; Шчэцінем і Свіноусцем; Познанем і Пшемыслем, Закопаным; Люблінам і Гдыней, Шчэцінем; Беластокам і Познанем, Шчэцінем.

Хуткасныя цягнікі

Хуткасныя цягнікі курсуюць па Польшчы на ўсіх галоўных чыгуначных лініях. Яны забязпечваюць зносіны паміж буйнейшымі гарадамі і меншымі мясцовасцямі. З-за вялікай колькасці прыпынкаў і нізкіх коштаў білетаў гэтыя цягнікі з’яўляюцца найбольш даступнымі. Курсіруюць, у асноўным, днём. Большасць цягнікоў, якія курсіруюць ноччы,  - гэта сезонныя цягнікі, якія пускаюць у перыяд так званых  «пікаў перавозак» (святы, канікулы). Цягнікі складаюцца з вагонаў 1 і 2 класа (некаторыя цягнікі толькі з вагонаў 2 класа з 6 месцамі ў купэ). Частка цягнікоў складаецца з поўнасцю мадэрнізіраванных вагонаў 1 і 2 класа. У састаў некаторых цягнікоў уключаны вагоны-бары. Можна таксама перавозіць ровары і турыстычнае абсталяванне. У асобных цягніках, якія курсіруюць ноччу, ёсць спальныя вагоны з месцамі для ляжання (паліцы). Для гэтых цягнікоў не прадугледжана рэзервацыя месц (у вагонах з сядзячымі месцамі).

Міжнародныя хуткасныя цягнікі

На сённяшні дзень InterCity забяспечвае начныя зносіны паміж Варшавай, Катовіце, Кракавам і Прагай, Венай, Братыславай, Будапештам; Варшавай, Катовіце, Гдыней і Берлінам; Варшавай і Масквой, Кіевам; Кракавам і Кіевам, а таксама дзённыя зносіны паміж Варшавай і Сестокай; Гдыней і Калінінградам. Існуюць таксама транзітныя зносіны паміж Масквой і Берлінам, Прагай, а таксама паміж Кіевам і Берлінам. У цягніках, якія курсіруюць ноччу, ёсць спальныя вагоны і вагоны з ляжачымі месцамі, а таксама вагоны 2 класа з сядзячымі месцамі (у транзітных цягніках у асноўным спальныя вагоны). У састаў цягніка з Варшавы да Сестокай уключаны вагоны 1 і 2 класа з сядзячымі месцамі.

Чыгуначны парк

Цягнікі і іх інтэр’ер можна паглядзець на старонцы. Вагоны падзелены на купэ. Уваходныя дзверы ў вагоны адчыняюцца з дапамогай ручкі ці ў сучасных саставах з дапамогай кнопкі. Адчыняць іх можна толькі пасля таго, як поезд прыпыніўся. Дзверы паміж купэ звычайна рассоўныя, аднак у некаторых вагонах (напрыклад, InterCity) паміж купэ дзверы адчыняюцца аўтаматычна. У такім выпадку неабходна націснуць на кнопку і пачакаць, пакуль дзверы самі адчыняцца.

У Польшчы няма плацкартных вагонаў. Таму роля кандуктара іншая: ён толькі правярае білеты. Напоі і ежу можна купіць у калідорных сцюардэс і сцюардаў, а таксама ў вагонах-рэстаранах WARS.

Вагоны WARS

Вагоны з напісам WARS – гэта вагоны-рэстараны і вагоны-бары. Там можна купіць абеды, супы, закускі, салаты і дэсерты. Дадаткам да прапановы з’яўляеца продаж напояў і закусак у пасажырскіх купэ. Прапанова WARS SA даступна ў цягніках: IC (InterCity), EC (EuroCity), Ex (Express) і ТЧЛ (Танныя Чыгуначныя Лініі) [TLK (Tanie Linie Kolejowe)]. Яна адрозніваецца ў залежнасці ад катэгорыя вагонаў. Адно меню існуе для вагонаў-бараў, іншае (больш разнастайнае) для вагонаў-рэстаранаў.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.