Чыгуначныя зносіны з Усходам
Цягніком можна дабрацца з Польшчы да яе ўсходніх суседзяў і наадварот. Напрыклад, з Варшавы ў Мінск можна дабрацца на цягніку Варшава-Мінск. Гэты цягнік курсіруе штодзённа, ажыццяўляе правозку перасылак з кандуктарам. Найбольш таннай альтэрнатывай з’яўляецца камбініраваннае перамяшчэнне прыгараднымі цягнікамі праз Брэст. У сваю чаргу да Масквы з Варшавы Цэнтральнай без перасадак можна даехаць хуткасным цягніком за 18 гадзін і 15 хвілін. Цягнік адпраўляецца штодзённа ў 15.30.
Падарожнічаючы з Польшчы на Усход і з Усходу ў Польшчу трэба памятаць, што на мяжы Польшчы з яе ўсходнімі суседзямі адбываецца змена колаў. Доўжыцца гэта каля 2 гадзін. У Польшчы існуе так званая «еўрапейская» шырыня пуцей, а чыгункі ў краінах былога СССР троху шырэйшыя, таму і існуе неабходнасць змены колаў на мяжы.
Перамяшчаючыся з Польшчы ў Расію і Украіну расклад руху можна праверыць на rasp.yandex.ru.
Перамяшчаючыся з Беларусі на rw.by, а з Малдовы на railway.md


