Тэхагляды машыны
Пэрыядычны тэхагляд з'яўляецца абавязковым і платным (легкавы аўтамабіль 98 ЗЛ (PLN).
Машыны, якія маюць узрост старэйшы за 5 гадоў, трэба аддаваць на тэхагляд раз у годзе. У выпадку новых транспартных сродкаў першы тэхагляд праходзіцца праз 3 гады ад моманту рэгістрацыі або пасля 40.000 км , другі - праз наступныя 2 гады.
У залежнасці ад тыпу машыны агляды мы можам праходзіць у Акружным дзяржаўным тэхаглядзе (Okręgowa Stacja Kontroli Pojazdów): у выпадку машын з газавым палівам, транспартных сродкаў з-за мяжы (перад іх рэгістрацыяй), у выпадку накіравання транспартнага сродку на тэхагляд адпаведным органам (напр. у выніку аўтамабільнай інспекцыі). У астатніх выпадках агляд можа праводзіць Асноўная дзяржаўная станцыя тэхагляду (Podstawowa Stacja Kontroli Pojazdów).


