Купля машыны
Машыну мы можам шукаць у аўта-камісіёнцы, аўтамабільных салонах (новыя машыны), аб'явах, размешчаных у газетах ці ў Інтэрнэце, напр.:
www.motoallegro.pl/, www.moto.gratka.pl
Перад пакупкай новай або быўшай у карыстанні машыны варта праверыць ня толькі водгукі, але таксама цэны. Такой мэце служыць параўнанне цэн на Інтэрнэт-старонках
Дагавор куплі-продажу аўтамабіля
Шляхам дагавора-продажу машыны прадавец абавязваецца перанесці на купляючага ўласнасць транспартнага сродку і перадаць яму гэты транспартны сродак. У сваю чаргу купляючы абавязваецца гэтую рэч забраць і заплаціць прадаўцу рэгламентаваную цану. Дагавор-продаж можа мець пісьмовую форму, складзеную ад рукі, або друкаваную з усімі дадзенымі абодвух бакоў і прадмета, які падлягае дамове куплі-продажу, а таксама подпісамі ад рукі абодвух бакоў.
Гатовы да раздрукоўкі ўзор дамовы куплі-продажу машыны
Акрамя гэтага, мы павінны запоўніць падатковую дэкларацыю аб грамадзянска-прававых здзелках (бланк PCC-3). Падатак плацім на працягу 14 дзён ад моманту пакупкі машыны ў касе, адпаведнай для месцы жыхарства падатковага ведамства або на банкаўскі рахунак гэтага ведамства.
Аплата складае 2% рынкавай вартасці машыны. Варта заўважыць, што рынкавая вартасць можа адрознівацца ад цаны, якую мы заплацілі за машыну, але менавіта ад гэтай сярэдняй вартасці мы абавязаны заплаціць падатак. Сярэднюю рыначную вартасць мы можам вылічыць, параўноўваючы цэны падобных мадэляў.


