Тэрміны вырашэння спраў
Установы павінны рашаць пытанні неадкладна, г.зн. як мага хутчэй.
Пытанне, якое патрабуе дадатковых высвятленняў, павінна быць разгледжана на працягу аднаго месяца, а асабліва складанае пытанне – на працягу двух месяцаў.
Установа абавязана паведаміць зацікаўленай асобе аб тым, што пытанне не было вырашана, своечасова, з указаннем прычын затрымкі, а таксама з указаннем новага тэрміну разгледжання справы.
Калі Вашае пытанне не вырашана своечасова, Вы можаце падаць скаргу ў орган вышэйшай інстанцыі на тое, што пытанне не было вырашана ў акрэслены нарматывамі тэрмін (напрыклад, у адносінах да большасці спраў, якія вырашаюцца ў Праўленнях гміны, такія скаргі падаюцца ў Калегію па абскарджанні пры самакіраванні (Samorządowy Kolegium Odwoławczy)), a калі гэта не прынясе вынікаў – скаргу на бяздзейснасць адміністрацыі ў Ваяводскі адміністрацыйны суд (Wojewódzki Sąd Administracyjnу) (у кожным ваяводстве такі суд разглядае скаргі на дзейнасць адміністрацыі дадзенага ваяводства).


