Форма рашэння справы – рашэнне і пастанова
Згодна нормам, установа рашае справы, выдаваючы рашэнні ці пастановы (выключэннем з'яўляецца, напрыклад, прапіска, калі справа рашаецца матэрыяльна-тэхнічным дзеяннем). Рашэнні вырашаюць справы па сутнасці, пастановы адносяцца толькі да працэдурных пытанняў. Рашэнні і пастановы павінны змяшчаць у сабе інфармацыю аб форме і тэрмінах падачы скаргі, да якой Вы можаце звярнуцца ў тым выпадку, калі Вы не задаволены вынікам разгляду справы.
ВАЖНА! Рашэнні (рашэнні спраў) выдаюцца пісьмова і ўручаюцца адрасату. Дата ўручэння ўплывае на тэрмін падачы абскарджання, таму як у выпадку ўручэння поштай, так і ў выпадку асабістага атрымання рашэння (на практыцы сустракаецца вельмі рэдка) абавязкова запішыце сабе дату ўручэння.
Калі Вы не згодныя з выдадзеным рашэннем, то ў Вас ёсць права падаць:
- абскарджанне рашэння,
- скаргу на пастанову.
Абскарджанне (скарга) падаецца ў орган II інстанцыі (названы ў рашэнні), пры пасрэдніцтве органа, які выдае рашэнні, калі асобныя палажэнні не прадугледжваюць іншае. Абскарджанне трэба падрыхтаваць і падаць так, як і заяву, указваючы, якое рашэнне Вы хочаце абскардзіць. Абскарджанне падаецца ў тэрмін, названы ў рашэнні,
часцей за ўсё на працягу 14 дзён (скарга на пастанову – 7 дзён), лічачы ад даты яго ўручэння. Па заканчэнні гэтага тэрміну абскарджанне не мае моцы.
Рашэнні органаў II інстанцыі можна абскардзіць у кампетэнтным Ваяводскім адміністрацыйным судзе (Wojewódzki Sąd Administracyjnу).


