Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Тэрытарыяльная кампетэнцыя ўстаноў і кампетэнцыя ўстаноў па пытаннях

Тэрытарыяльная кампетэнцыя абазначае, што ўстанова вырашае справы дадзенай тэрыторыі
(напрыклад, па пытаннях прапіскі кампетэнтным з'яўляецца Праўленне гміны (Urząd Gminy), на тэрыторыі якой пражывае дадзеная асоба). Кампетэнцыя па пытаннях акрэслівае, якія віды пытанняў рашае дадзеная ўстанова (напрыклад, дазвол на працу іншаземца выдае Ваяводскі аддзел працы (Wojewódzki Urząd Pracy)).

Заявы пры рашэнні пэўных пытанняў трэба падаваць згодна з тэрытарыяльнай кампетэнцыяй і кампетэнцыяй па пытаннях. Аднак
у выпадку накіравання справы ва ўстанову, якая не займаецца разглядам пытанняў падобнага тыпу, яна абавязана перадаць справы ва ўстанову, якая вырашыць справу.

Заявы

Для пачатку працэсу ва ўстанову, якая павінна завяршыць рашэнне справы, у большасці выпадкаў абавязкова трэба падаць адпаведнае прашэнне (заяву). Установы ўсё часцей даюць узоры адпаведных заяў, якія патрабуюцца пры рашэнні асобных пытанняў, на сваіх сайтах, або бланкі выдаюцца на месцы. Вы павінны іх запоўніць згодна інструкцыі. Пры падачы Вы павінны дадаць копіі дакументаў, якія датычаць справы.

Калі Вы павінны самастойна саставіць заяву, то ў ёй павінны быць наступныя дадзеныя:

  • дата і месца састаўлення,
  • дадзеныя заяўніка (імя і прозвішча, а таксама адрас пастаяннай прапіскі, адрас для сувязі)
  • дадзеныя арганізацыі, у якую накіроўваецца заява (назва і адрас),
  • растлумачэнне аб тым, якога пытання датычыць заява, лепш разам з абгрунтаваннем,
  • подпіс заяўніка.

Пры падачы заявы бярэцца гербавы збор (рознага памеру пры разгледжанні розных пытанняў), які аплачваецца ў касе дадзенай установы, або адпаведная сума пералічваецца на банкаўскі рахунак установы.

Калі ў дадзеную ўстанову Вы падаеце заяву асабіста, то трэба памятаць, што яе трэба саставіць у двух экзэмплярах – на адным з іх аддзел па прыёму заяў (сакратарыят), які прымае заяву, фіксуе факт і дату яе падачы. Калі Вы высылаеце заяву поштай, то вышліце яе заказным пісьмом, а доказ адпраўкі пісьма захавайце.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.