Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Установы, якія займаюцца справамі іншаземцаў

Справамі, якія датычаць Вашага побыту ў Польшчы, займаюцца як установы адміністрацыі самакіравання (мясцовай), так і ўрадавыя (нацыянальныя) установы. Калі Вы знаходзіцеся ў Варшаве, то ўсе яны знаходзяцца як раз тут.

Ніжэй Вы знойдзеце інфармацыю аб найбольш важных для Вас установах і справах, якія Вы можаце ў іх рашаць, а таксама кантактныя дадзеныя.

Адміністрацыя гміны/горада (адміністрацыя мясцовага самакіравання)

Тут Вы можаце рашыць усе пытанні, звязаныя з жыццём у дадзеным горадзе (напрыклад, звязаныя з прапіскай, рэгістрацыяй машыны, заявай на ажыццяўленне эканамічнай дзейнасці).

У Варшаве, у кожным Раённым праўленні (Urząd Dzielnicy) дзейнічаюць агульнадаступныя ўчасткі – Аддзелы абслугоўвання жыхароў (Wydziały Obsługi Mieszkańców) (WOM), у якіх вырашаюцца справы жыхароў Варшавы. Тут Вы атрымаеце інфармацыю аб тым, как вырашыць дадзенае пытанне, якія дакументы Вы павінны падаць, тут Вы таксама можаце падаваць заявы і іншыя дакументы па пытаннях, якія датычаць жыхароў. Калі па дадзенаму пытанню кампетэнтнай з'яўляецца іншая ўстанова, Вам аб гэтым паведаміць працаўнік WOM.

Тут Вы знойдзеце тэлефонныя і адрасныя дадзеныя WOM у Варшаве

Трэба ведаць аб існаванні Віртуальнага аддзела абслугоўвання жыхароў (Wirtualnу Wydział Obsługi Mieszkańców) (e-WOM). На афіцыйным сайце Варшавы ёсць закладка Віртуальнага аддзела абслугоўвання жыхароў, на якой знаходзіцца алфавітны спіс спраў, якія можна рашыць у Мэрыі г. Варшавы (Urząd m.st. Warszawy) (справы таксама падзелены па тэматыках, напрыклад, эканамічная дзейнасць, пытанні аб камунікацыі, пытанні грамадзянства), а таксама неабходная інфармацыя, карысная пры рашэнні пытанняў (напрыклад, юрыдычныя падставы, працэсуальныя нормы, неабходныя дакументы, аплата, месца падачы і атрымання дакументаў, а таксама файлы для спампоўвання).

Акрамя таго, карысным можа быць Агульнагарадскі пункт абслугоўвання жыхароў (Ogólnomiejski Punkt Obsługi Mieszkańców – OPOM), дзе жыхары Варшавы могуць атрымаць інфармацыю аб спосабе рашэння пытанняў, атрымаць адпаведныя бланкі і ўзоры фармуляраў, а таксама падаць прашэнне ці заяву па выбранай сферы пытанняў (напрыклад, іншаземцы – заявы аб прадастаўленні дазволу на пражыванне на пэўны час, пасяленне). Бланкі, а таксама інфармацыя, прызначаная для іншаземцаў, даступныя на англійскай і рускай мовах.

Агульнагарадскі пункт абслугоўвання жыхароў (Ogólnomiejski Punkt Obsługi Mieszkańców – OPOM) знаходзіцца на станцыі метро Цэнтр (Centrum), Патіо локаль 2002 L, працуе з панядзелка па пятніцу, час працы: 12.00-19.30 (абед 15.30-16.00)

У структуры Праўлення гмін дзейнічаюць аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) (Urzędy Stanu Cywilnego) (USC), якія займаюцца, напрыклад, рэгістрацыяй нараджэнняў, шлюбаў і смерці. Рашэнне пытанняў адбываецца па месцы жыхарства асобы, якой датычыць справа.

У Варшаве ЗАГС знаходзіцца на вул. Езуіцкей 1/3 (тэл. 0 22 504 52 00), прычым справы, якія датычаць пытанняў грамадзянскага стану, вырашаюцца ў аддзелах, якія адпавядаюць месцу жыхарства зацікаўленай асобы. Падрабязныя тэлефонныя і адрасныя дадзеныя.

Праўленне ваяводства

У кожным ваяводстве знаходзіцца Праўленне ваяводства, у структуры якога ёсць аддзел, які займаецца пытаннямі іншаземцаў (Аддзел па пытаннях іншаземцаў) (Wydział Spraw Cudzoziemców) ці аддзел па справах іншаземцаў у Аддзеле па пытаннях грамадзян і іншаземцаў (оddział ds. cudzoziemców w Wydziale Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców).

Такі аддзел займаецца:

  • набыццём і канстатацыяй наяўнасці польскага грамадзянства,
  • пытаннямі рэпатрыяцыі,
  • легалізацыяй побыту іншаземцаў у Польшчы (выдача згоды на часовы і сталы від на жыхарства, выдача ці прадаўжэнне віз, выдача запрашэнняў), а таксама вядзеннем ведамасці і рэестраў (віз, дазволаў, запрашэнняў),
  • справамі, звязанымі з дэпартацыяй іншаземцаў з Польшчы.

Спасылкі на старонкі ўсіх Праўленняў ваяводстваў (UW) знаходзяцца на сайце Канцылярыі Старшыні Савета міністраў (Kancelarijа Prezesa Rady Ministrów).

На сайце кожнага UW Вы знойдзеце падраздзел аддзела, які займаецца пытаннямі іншаземцаў (з кантактнымі дадзенымі, важнай інфармацыяй, бланкамі і г.д.).

Карысным таксама можа быць звычайна размашчаны на сайтах UW раздзел «Дапамога карыстальніку» (Poradnik klienta).

Праўленне Мазавецкага ваяводства (Mazowiecki Urząd Wojewódzki) у Варшаве

Сайт: www.mazowieckie.pl

Аддзел па пытаннях іншаземцаў (Wydział Spraw Cudzoziemców), вул. Длуга 5, 00-263 Варшава

Аддзел па пытаннях грамадзянства і рэпатрыяцыі (Oddział do Spraw Obywatelstwa i Repatriacji) – пл. Банковы 3/5, 00-950 Варшава.

Сакратарыят Аддзела па пытаннях іншаземцаў – пакой № 38, тэл. 0 22 695 65 75,

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Дадатковую інфармацыю Вы атрымаеце ў інфармацыйным пункце праўлення Мазавецкага ваяводства ў Варшаве, пл. Банковы 3/5, уваход C, тэл. 0 22 695 69 95, This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Важна! У аддзеле па пытаннях іншаземцаў праўлення Мазавецкага ваяводства (Варшава, вул. Длуга 5, I этаж) Вы знойдзеце інфармацыйны пункт тавАрыства юрыдычных зваротаў.

Аддзел па справах іншаземцаў

Аддзел займаецца пытаннямі, звязанымі з уездам іншаземцаў на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, праездам праз тэрыторыю Рэспублікі Польшча, побыту на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і выезду з гэтай тэрыторыі, прадастаўлення статусу бежанца, прадастаўлення іншаземцам прыстанішча, выражэння згоды на талерантны побыт, а таксама прадастаўлення часовай аховы.

Аддзел па справах іншаземцаў

вул. Кошыкова 16

00-564 Варшава

тэл. 0 22 601 74 02

факс 0 22 601 74 13

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы

На тэрыторыі Польшчы ажыццяўляюць дзейнасць дыпламатычныя прадстаўніцтвы большасці краін. Іх консульскія аддзелы ахоўваюць інтарэсы грамадзян дадзенай краіны і абавязаны прадастаўляць ім дапамогу.

Спіс дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Польшчы, знаходзіцца на сайце міністэрства замежных спраў (Ministerstwо Spraw Zagranicznych)

Астатнія ўстановы, з якімі Вы можаце мець дачыненне

Казначэйства

Асобы, якія працуюць/ажыццяўляюць эканамічную дзейнасць у Польшчы, павінны памятаць пра тое, што яны абавязаны плаціць падаткі. Таму яны павінны таксама мець т.зв. уліковы нумар падаткаплацельшчыка (Numer Identyfikacji Podatkowej) (NIP), які прадастаўляецца Казначэйствам.

Усе пытанні, звязаныя з аплатай падаткаў, а таксама УНП, трэба вырашаць у Казначэйствах асабіста, па электроннай пошце ці па тэлефоне. Трэба мець на ўвазе, што ў Польшчы ўжо можна падаваць падатковыя дэкларацыі праз Інтэрнэт.

Дапамога ў пошуку адказу на хвалюючыя Вас пытанні, якія датычаць аплаты падаткаў, Вы можаце знайсці таксама па агульнапольскай тэлефоннай лініі Дзяржаўнай падатковай даведкі (Krajowа Informacjа Podatkowа), па нумарах тэлефонаў: са стацыянарнага тэлефона - 0 801 055 055, з мабільнага тэлефона 0 22 330 0330 (з 7.00 да 18.00 гадзін), а таксама на сайце www.kip.gov.pl.

Усю карысную інфармацыю, напрыклад, аб падатках, дае таксама прэс-служба міністэрства фінансаў РП (Ministerstwо Finansów RP) у Варшаве (www.mf.gov.pl, тэл. 0 22 694 36 00).

Мытная служба

Асноўнымі задачамі гэтага ведамства з'яўляюцца ажыццяўленне мытнага кантролю тавараабароту з замежжам, памер і спагнанне мытных і падатковых належных сум, якія налічваюцца на мяжы дзяржавы (ПДК, акцыз), а таксама барацьба з кантрабандай і супрацьдзеянне мытнаму ашуканству. Трэба ведаць, што мытная служба ажыццяўляе таксама кантроль легальнасці і выканання работ іншаземцамі.

Структура Мытнай службы ўключае мытныя палаты, а таксама мытныя ўпраўленні разам з мытнымі аддзеламі. Калі Вы хочаце звязацца непасрэдна з канкрэтным мытным упраўленнем, то кантактныя дадзеныя Вы знойдзеце на сайце

Мытная служба падпарадкоўваецца міністру фінансаў, таму патрэбную інфармацыю аб яе функцыянаванні Вы знойдзеце на сайце міністэрства фінансаў: www.mofnet.gov.pl у закладцы «Мытная служба» („Służba Celna”).

Прыкладны спіс тавараў, якія Вы можаце ўвезці ў Польшчу без абавязковага дэкларавання

У выпадку якіх-небудзь пытанняў Вы можаце звязацца па тэлефоне ці па электроннай пошце з мытнай даведкай: тэл. 0 22 694 31 94, 694 30 91 (з 9.00 па 16.00), e-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS)

ZUS з'яўлецца дзяржаўнай арганізацыяй, якая займаецца перш за ўсё накапленнем узносаў на сацыяльнае страхаванне і страхаванне здароўя грамадзян, а таксама ажыццяўленнем выплат (напрыклад, пенсій, рэнтаў, дапамогі па хваробе і мацярынскай дапамогі). У залежнасці ад віду Вашага побыту, а таксама Вашага юрыдычнага статусу, у Вас можа быць розны тып абавязкаў па страхаванню, таму ўсе пытанні лепш за ўсё высветліць асабіста, па тэлефоне ці пры дапамозе Інтэрнэту.

Адрасы і тэлефоны аддзяленняў ZUS

Пошук неабходнай інфармацыі Вы можаце пачаць з Сэрвісу абслугоўвання кліентаў ZUS (Serwis obsługi klientów ZUS): www.e-inspektorat.zus.pl, дзе Вы знойдзеце тэматычны каталог, спосабы рашэння спраў, тэлефонныя і адрасныя дадзеныя, бланкі оn-line.

Калі Вы не знойдзеце адказаў на хвалюючыя Вас пытанні, то карыстайцеся інфалініяй Тэлефоннага інфармацыйнага сэрвісу для кліентаў ZUS (Telefonicznу Serwis Informacyjnу dla Klientów ZUS):

тэл. 0 801 044 044 са стацыянарнага тэлефона

тэл. 0 22 43 33 000 з мабільнага тэлефона

Аўтаматычная інфармацыйная сістэма працуе 24 гадзіны ў суткі, усе дні года.

Злучэнне з кансультантам магчыма ў працоўныя дні з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 15.00 гадзін.

Павятовыя і ваяводскія ўпраўленні працы

Гэтыя арганізацыі займаюцца пытаннямі, звязанымі  з працаўладкаваннем і рынкам працы.

Калі Вы збіраецеся ўладкавацца на працу ў Польшчы, то Вы павінны звязацца з адпаведным ваяводскім упраўленнем працы, якое займаецца пытаннямі працаўладкавання ў краіне і за мяжой, а таксама выдае дазволы на працаўладкаванне іншаземцаў. Неабходную інфармацыю аб дзеючых юрыдычных палажэннях, якія датычаць працаўладкавання іншаземцаў, у прыватнасці інфармацыю аб тым, ці неабходны ў Вашым выпадку дазвол на працаўладкаванне, Вы атрымаеце па телефоне па нумары: 0 22 578-44-14 ці знойдзеце на сайце ваяводскага ўпраўлення працы ў Варшаве.

Ваяводскае ўпраўленне працы ў Варшаве

вул. Млынарска 16
01-205 Варшава
тэл. канцылярыі (22) 578-44-00
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

www.wup.mazowsze.pl

Аддзел па выдачы дазволаў на працу іншаземцам:
рэжым працы: панядзелак - чацвер 800 - 1500

Дадзеныя тэлефонаў і адрасоў усіх павятовых і ваяводскіх упраўленняў працы Вы знойдзеце на сайце www.psz.praca.gov.pl у закладцы «Адрасы ўпраўленняў працы» („Adresy urzędów pracy”).

Пагранічная ахова

Трэба ведаць, што супрацоўнікі пагранічнай аховы ўпаўнаважаны правяраць іншаземцаў, якія працуюць у Польшчы, на прадмет легальнасці іх побыту і працаўладкавання, а таксама кантраляваць іншаземцаў, якія ажыццяўляюць эканамічную дзейнасць у Польшчы.

Для гэтага яны могуць праводзіць праверку, а таксама правяраць памяшканне, якое іншаземец назваў у якасці месца побыту.

Галоўная камендатура пагранічнай аховы

ў Варшаве, ал. Неподлеглосьці 100

тэл. 0 22 5004002

www.strazgraniczna.pl

Бюро па справах іншаземцаў

Галоўнай камендатуры пагранічнай аховы

тэл. 0 22 5004237

e-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

 


 


Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.