Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Што рабіць ў выпадку страты дакументаў?

  1. Адразу паведаміць у паліцыю (калі дакументы былі згублены ў выніку крадзяжу ці ёсць такая падазронасць)
  2. Заявіць пра факт крадзяжу ў консульства роднай дзяржавы (калі гэтыя дакументы выдадзены ў краіне паходжання)
  3. Паведаміць у банк аб крадзяжу дакументаў (у прыватнасці, банкаўскіх картак), папрасіць аб блакаванні дакументаў у сістэме «Блакаваныя дакументы» („Dokumenty Zastrzeżone”), дзякуючы чаму інфармацыя аб блакаваных дакументах трапіць ва ўсе польскія банкі.

УВАГА! Толькі ў 2008 г. паліцыя зарэгістравала больш за 19 тысяч выпадкаў выкарыстання дакументаў іншай асобы! Блакіруйце свае дакументы, калі яны былі выкрадзены!

У выпадку страты ці знішчэння віда на жыхарства:

  • Паведаміць ваяводзе, які выдаў від на жыхарства, на працягу 3 дзён з дня яго страты

У выпадку знішчэння ці страты польскага тэхпашпарта ці рэгістрацыйных нумароў на транспартны сродак аб гэтым неабходна паведаміць у паліцыю.

У выпадку знішчэння ці крадзяжу польскіх рэгістрацыйных нумароў ці польскага тэхпашпарта на транспартны сродак, неабходна прасіць аб выдачы дубліката ці аб паўторнай рэгістрацыі ў тым упраўленні, у якім транспартны сродак быў зарэгістраваны.

Неабходныя дакументы і парадак дзеяння

Калі Вы знойдзеце страчаны від на жыхарства, то на працягу трох дзён трэба паведаміць пра гэта адпаведнаму ваяводзе. Калі Вы атрымалі новы від на жыхарства, то знойдзены від на жыхарства трэба вярнуць.

Абавязковыя платы за паўторнае вырабленне віда на жыхарства:

  • першая страта/знішчэнне - 100 польскіх злотых
  • чарговая страта/знішчэнне – 200 польскіх злотых

Калі згублены дакументы, выдадзеныя роднай дзяржавай іншаземца (праяздны дакумент, пашпарт) і ёсць магчымасць звязацца з дыпламатычным прадстаўніцтвам гэтай дзяржавы, то неабходна звярнуцца ў адпаведнае консульства за часовымі дакументамі.

УВАГА! Часовы польскі праяздны дакумент выдаецца іншаземцу, які збіраецца пакінуць РП, калі ён не мае праязднога дакумента краіны паходжання, ці гэты дакумент быў знішчаны, ці з'яўляецца несапраўдным, ці калі атрыманне з яго дапамогай іншага праязднога дакумента немагчыма. Часовы польскі праяздны дакумент для іншаземца сапраўдны на працягу вызначанага ў ім перыяду, аднак не больш за 7 дзён.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.