Выкраданне ці знікненне
У выпадку выкрадання неабходна адразу звязацца з паліцыяй па нумару 997 ці 112.
У выпадку знікнення члена сям'і неабходна паведаміць пра гэта паліцыі па нумару 997. У кожным выпадку паліцэйскі павінен прыняць заяву аб знікненні чалавека. У выпадку адмовы трэба папрасіць аб абгрунтаванні ў пісьмовай форме з указаннем прычыны і юрыдычнай падставы, а пасля гэтага звязацца з начальнікам паліцэйскага.
Калі член сям'і знік за межамі РП, праінфармуйце Інтэрпол (Бюро міжнароднага супрацоўніцтва паліцыі) (Biuro Międzynarodowej Współpracy Policji), якое знаходзіцца пры Галоўнай камендатуры (Komendа Głównа):
вул. Пулаўска 148/150, 02-624 Варшава


