Дэпрэсія
У выпадку падазрэння на дэпрэсію ці дыягназу дэпрэсіі неабходна адразу звязацца з урачом, які прыме адпаведныя меры па вылячэнні хваробы. Калі Вы маеце падазрэнне, што ў Вас ці якога-небудзь Вашага знаёмага ёсць дэпрэсія, то можна звярнуцца за парадамі пры дапамозе электроннай ці тэлефоннай сувязі
Трэба памятаць, што не кожны дрэнны дзень і дрэннае самаадчуванне з'яўляюцца прызнакамі дэпрэсіі!
Дрэнныя звычкі
Першым крокам для пачатку лячэння алкагольнай, наркатычнай, нікацінавай залежнасці ці іншых праблем павінен быць візіт да ўрача, які назаве далейшы парадак дзеянняў, парэкамендуе спецыялізаваныя клінікі, тэрапеўтаў.
Удзел у групах сумеснай дапамогі па барацьбе з дрэннымі звычкамі з'яўляецца метадам, атрымаўшым прызнанне многіх спецыялістаў. У Польшчы функцыянуюць группы сумеснай дапамогі, удзельнікі якіх вылечваюцца ад алкагалізму, наркаманіі, нікацінавай залежнасці.
Сайт ананімных алкаголікаў (AA) у Польшчы
Сайт ананімных наркаманаў у Польшчы
Сайт для тых, хто хоча кінуць курыць
УВАГА!
Злоўжыванне алкаголем у вялікай колькасці разглядаецца ў Польшчы як дрэнная звычка і паталагічныя паводзіны. Калі Вы будзеце затрыманы паліцыяй у стане алкагольнага ап'янення, то Вас могуць даставіць у выцвярэзнік і пакінуць там да выцвярэжвання.
Кошты за побыт у выцвярэзніку Вы будзеце аплочваць з уласнай кішэні. Алкаголь у РП нельга ўжываць на вуліцы, у парках, у цягніках і іншых публічных месцах, акрамя месц, прызначаных для гэтага (напрыклад, кафэ на адкрытым паветры пры рэстаране).
Захоўванне, выкарыстанне і распаўсюджванне наркотыкаў на тэрыторыі РП з'яўляецца нелегальным. У межах пакарання Вы можаце быць дэпартаваны з тэрыторыі РП ці зняволены ў турму.
Курэнне цыгарэт і тытуню ў іншым выглядзе дазволена не ўсюды. Тытунекурэнне забаронена на тэрыторыі шпіталяў, школаў, арганізацый, прыпынках грамадскага транспарта, у большасці транспартных сродкаў, а таксама ва ўсё большай колькасці рэстаранаў і бараў.


