Дыскрымінацыя
Можа здарыцца такім чынам, што з-за іншаземнага паходжання, адрознення Вашай роднай культуры, веравызнання, інваліднасці, іншага колеру скуры, Вы можаце стаць ахвярай паводзін дыскрымінацыйнага характару з боку некаторых іншых асоб, напрыклад, Вашага працадаўцы. Дыскрымінацыяй мы можам лічыць няроўную і несправядлівую трактоўку, якая адрозніваецца ад паводзін у дачыненні да іншых асоб у такой жа сітуацыі. Такія паводзіны Вы можаце лічыць дыскрымінацыяй з-за Вашага паходжання, калі іх падставай з'яўляецца Ваша нацыянальная ці этнічная прыналежнасць. Вы можаце неадкладна звязацца з адной з супрацьдыскрымінацыйных арганізацый, якая аказвае юрыдычныю дапамогу:
Цэнтр сустрэч у Варшаве (Centrum Powitania w Warszawie)
Цэнтр правоў чалавека Ягелонскага універсітэта ў Кракаве (Ośrodek Praw Człowieka Uniwersytetu Jagiellońskiego w Krakowie)
Хельсінскі фонд правоў чалавека (Helsińska Fundacja Praw Człowieka)
УВАГА!
Калі хто-небудзь прыніжае Вас публічна ці парушае Вашую цялесную недатыкальнасць па прычыне Вашай нацыянальнай, этнічнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасці ці па прычыне таго, што Вы не належыце ні да якога веравызнання, то Вы павінны паведаміць пра гэта ў паліцыю, паколькі гэтыя дзеянні з'яўляюцца парушэннем польскага заканадаўства – арт. 257 Крымінальнага кодэксу (Kodeks Karny).
УВАГА!
Ідэалогіі фашызму і камунізму дыскрымінуюць людзей з-за іх розных рысаў. Паводле польскага заканадаўства, «Асоба, якая публічна прапагандуе фашысцкі ці іншы таталітарны дзяржаўны рэжым, ці якая заклікае да нянавісці на глебе нацыянальных, этнічных, расавых, рэлігійных адрозненняў ці зыходзячы з непрыналежнасці да якога-небудзь веравызнання, належыць пакаранню ў выглядзе штрафу, абмежавання свабоды ці пазбаўлення свабоды на тэрмін да 2 гадоў» – арт. 257 Крымінальнага кодэксу (Kodeks Karny).
Закон ад 6 ліпеня 1997 г. Крымінальнага кодэксу (Веснік законаў ад 1997 г. № 88, паз. 553)


