Парушэнне працоўных правоў
Можа здарыцца, што працадаўца парушае належныя Вам працоўныя правы, агавораныя ў Працоўным кодэксе (Kodeks Pracy): разрываючы з Вамі працоўныя адносіны без прычыны, парушаючы час працы (напрыклад, прымушаючы працаваць бясплатна звышурочна), не прадастаўляючы Вам належнага водпуску, не забяспечваючы адпаведных умоў бяспекі і гігены працы. У такіх сітуацыях Вы можаце звярнуцца ў Дзяржаўную працоўную інспекцыю (Państwowа Inspekcjа Pracy).
У першую чаргу варта спрабаваць абмеркаваць сітуацыю з працадаўцам. У выпадку больш лёгкіх парушэнняў, якія вынікаюць з недагляду, a не з-за дрэннага намеру працадаўцы (напрыклад, адсутнасць неабходнай колькасці напіткаў у летні перыяд), ён можа ахвотна выправіць свае недапрацоўкі.
Калі мы можам мець дачыненне з нявыплатай заробку?
Выплата заробку павінна выконвацца ў месцы, у тэрмін і час, які ўстаноўлены ў Статуце працы (Regulamin Pracy) ці ў палажэннях, звязаных з працоўным заканадаўствам, якое дзейнічае паўсюдна. Аб палажэннях працоўнага права, якія дзейнічаюць у Польшчы, можна даведацца больш у раздзеле партала, прысвечанага легалізацыі працы іншаземцаў.
Працадаўцы, якія не маюць Статут працы (Regulamin Pracy), павінны ўручыць працаўнікам (да 7 дзён з дня заключэння працоўнага дагавору) пісьмовую інфармацыю аб тэрміне, месцы, часе і частаце выплаты заробку. Выплата не можа выконвацца радзей аднаго разу ў месяц - гэта датычыць працоўных дагавораў. Дагаворы аб выкананні работ ці дагаворы-заказы заключаюцца заўсёды на ўстаноўлены тэрмін, а тэрмін выплаты заробку вызначаны ў змесце дагавору.
Калі дзень выплаты выпадае на выхадны дзень, то выплата павінна быць выканана раней. Выплата можа быць выканана наяўнымі грашыма ці ў выглядзе пералічэння на рахунак працаўніка. Працадаўца не можа выплаціць часткова ці цалкам заробак ў выглядзе, напрыклад, тавараў, вырабленых на дадзеным прадпрыемстве.
Што рабіць у сітуацыі, калі працадаўца затрымлівае заробак?
Працадаўца, які затрымлівае выплату заробку, можа быць пакараны Дзяржаўнай працоўнай інспекцыяй (Państwowа Inspekcjа Pracy) штрафам у памеры да 1000 польскіх злотых. Працоўны суд (Sąd Pracy) можа затым накласці штраф у памеры да 5000 польскіх злотых. Калі ў далейшым працадаўца ўхіляецца ад выплаты затрыманых заробкаў, то ён можа быць пакараны штрафам памерам да некалькіх дзесяткаў тысяч злотых. Працаўнік можа патрабаваць выплаты працэнтаў за час затрымання выплаты.
Калі Вы не атрымліваеце заробак за выкананую работу ці працадаўца затрымлівае выплату, Вы можаце напісаць скаргу ў Дзяржаўную працоўную інспекцыю (Państwowа Inspekcjа Pracy)
Вы таксама можаце накіраваць іск у Працоўны суд (Sąd Pracy) і дабівацца выплаты затрыманных заробкаў. У такой сітуацыі судовая пошліна не бярэцца.


