Калі дазвол на працу захоўвае сапраўднасць?
Дазвол на працу будзе сапраўдны, нягледзячы на даручэнне іншаземцу працы на іншай пасадзе, чым тая, якая была зазначана ў дазволе, на тэрмін да 30 дзен у годзе, змяненне месцазнаходжання або месца жыхарства і іншыя змяненні, якія датычаць працадаўцы пры ўмове, што працадаўца неадкладна паведаміць ваяводу пісьмова аб абставінах, якія склаліся, і неабходныя умовы для выдачы дазволу будуць выкананы (тэст рынку працы не праводзіцца)1.
Дазвол будзе таксама сапраўдны, калі іншаземец ня будзе працаваць на працягу 3 першых месяцаў дзеяння дазволу, або будзе перарыў у выкананні працы на тэрмін да 3 месяцаў пры ўмове, што гэта адбываецца ў сувязі з абгрунтаванай прычынай і будзе ўзгоднена з працадаўцай, які пісьмова праінфармуе ваяводу.
1 Арт. 88i Закона ад дня 20 красавіка 2004 г. аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы (Заканадаўчы веснік з 2008 г., № 69, арт. 415 са змянн.) – Art. 88i Ustawy z dnia 20 kwietnia 2004 r. o promocji zatrudnienia i instytucjach rynku pracy (Dz. U. z 2008 r. Nr 69 poz. 415, z późn. zm.)


