Калі можна спаткацца з адмовай выдання дазволу на працу?
Закон аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы называе выпадкі, калі ваявода можа адмовіць у выданні дазволу на працу1. Такая сітуацыя можа здарыцца, калі:
1) працадаўца падаў у заяве несапраўдную інфармацыю ці карыстаўся фальшывым дакументам;
2) ня выканаў зазначаных у законе ўмоў, неабходных, каб атрымаць дазвол;
3) прысудам, які мае законную сілу, быў прызнаны вінаватым у:
- парушэнні, звязаным з нелегальным працаўладкаваннем іншаземца,
- злачынстве супраць праў асоб, якія выконваюць заработную працу,
- злачынстве супраць верагоднасці дакументаў,
- злачынстве торговли людьми,
4) ня выканаў абавязкаў, звязаных з хадайніцтвам аб дазволе на працу, а таксама працаўладкаваннем іншаземца,
5) хадайнічае аб выданні дазволу ў адносінах да іншаземца, які:
- не спаўняе кваліфікацыйных патрабаванняў або іншых у выпадку рэгуляваных прафесій,
- у сувязі з працэсам аб выданні дазволу на працу быў пакараны за залачынства супраць верагоднасці дакументаў,
6) калі даныя іншаземца былі ўнесены ў спіс іншаземцаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Польшча непажадана (спіс датычыць асоб, якія атрымалі рашэнне аб выдаленні з Польшчы).
1Арт. 88й Закона ад дня 20 красавіка 2004 г. аб садзейнічанні працаўладкаванню насельніцтва і інстытутах рынку працы (Заканадаўчы веснік з 2008 г., № 69, арт. 415 са змянн.) – Art. 88j Ustawy z dnia 20 kwietnia 2004 r. o promocji zatrudnienia i instytucjach rynku pracy (Dz. U. z 2008 r. Nr 69 poz. 415, z późn. zm.)


