Прыклады некаторых абмежаванняў у рэалізацыі гаспадарчай дзейнасці замежнымі асобамі ў Польшчы
Плануючы арганізаваць гаспадарчую дзейнасць, варта мець на увазе, што некаторыя галіны гаспадаркі падвержаныя асаблівым абмежаванням, у сувязі з чым, доступ замежнікаў да такіх сфер дзейнасці абмежаваны. Такія абмежаванні могуць датычыцца фізічных асобаў, якія не маюць польскага грамадзянства і пастаяннага месца жыхарства ў Польшчы, або датычыць арганізацыі гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы ўсімі альбо часткай гаспадарчых суб’ектаў. Да такіх сфер належаць, напрыклад:
- распаўсюджванне радыё- і тэлевізійных праграм (art. 35 ust. 1 закона ад 29 снежня 1992 г. аб радыё і тэлебачанні (Dz. U. z 2001 r. nr 101, poz. 1114 ze zm.)
- арганізацыя рабочага пенсійнага таварыства (art. 35 закона ад 28 верасня 1997 г. аб арганізацыі і функцыянаванні пенсійных фондаў [funduszy emerytalnych] (Dz. U. z 2004 r. nr 159, poz. 1667 ze zm.)
- дзейнасць у сферы гульняў “рулетка”, гульняў у карты, у косткі, грашовых bingo, узаемных закладаў, гульняў на аўтаматах, а таксама гульняў на аўтаматах з малым выйгрышам (art. 5 ust. 1 закона ад 29 ліпеня 1992 г. аб гульнях і ўзаемных закладах (Dz. U. z 2004 r. nr 4, poz. 27 ze zm.)


