Замежнік і Замежная Асоба
У Польшчы паўсюдна замежнікам лічыцца асоба, якая не мае польскага грамадзянства. Гэтае паняцце знойдзем у законе ад 13 чэрвеня 2003 г. аб замежніках (Dz. U. z 2006 r. nr 234, poz. 1694, ze zm.)
Згодна за законам аб замежніках замежнікам з’яўляецца кожны, хто не мае польскага грамадзянства. Гэтае паняцце ад нядаўняга часу з’яўляецца тоесным паняццю Замежнай Асобы, якое функцыянуе на падставе закона ад 2 чэрвеня 2004 г. аб свабодзе гаспадарчай дзейнасці Dz. U. z 2007 r. nr 155, poz. 1095 ze zm.)
З гэтым паняццем можна сутыкнуцца ў сытуацыі арганізацыі гаспадарчай дзейнасці ў Польшчы. Такім чынам, на падставе польскіх правілаў, замежнай асобай можна лічыць:
- фізічную асобу, якая не мае польскага грамадзянства,
- прававую асобу са штаб-кватэрай за мяжой,
- арганізацыйную адзінку, якая не з’яўляецца прававой асобай, праваздольную, са штаб-кватэрай за мяжой.
Такім чынам, можна сказаць, што замежнай асобай з’яўляецца як замежнік, так і замежны прадпрымальнік.
Катэгорыі замежных асоб
Магчымасці і формы арганізацыі гаспадарчай дзейнасці замежнай асобай у Польшчы залежыць ад паходжання з акрэсленай групы дзяржаў. Няма нічога дзіўнага, што гэты падзел звязаны ў першую чаргу з паходжаннем з дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Звяза, а таксама з дзяржаў-чальцоў Еўрапейскай Дамовы аб Вольным Гандлю [Europejskiego Porozumienia o Wolnym Handlu (EFTA)] – бакоў дамовы аб Еўрапейскай Гаспадарчай Прасторы [Europejskim Obszarze Gospodarczym].
Замежныя асобы з дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Звяза, дзяржаў-чальцоў Еўрапейскай Дамовы аб Вольным Гандлю (EFTA) – бакоў дамовы аб Еўрапейскай Гаспадарчай Прасторы («Грамадзяне ЕЗ»)
Грамадзяне ЕЗ, г. зн. як фізічныя асобы, так і прадпрымальнікі, уключаючы таварыствы, арганізаваныя згодна з правам якой-небудзь з пералічаных у вышэйпаказаным загалоўку дзяржаў, а таксама адначасова маючыя юрыдычны адрас у межах Еўрапейскіх Супольнасцяў [Wspólnot Europejskich] могуць арганізоўваць і ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць на тых жа падставах, што і грамадзяне Польшчы. Рашаючым момантам у выпадку грамадзтваў з’яўляецца, такім чынам, прыналежнасць да супольнасці, а не да дзяржавы.
Арганізацыя і ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці на тых жа умовах, што і грамадзяне Польшчы, азначае, што ў дачыненні да замежных асобаў, якія належаць да гэтай групы, дастасоўваюцца тыя ж палажэнні, якія датычаць і польскіх прадпрымальнікаў, такім чынам, дастасоўваецца да іх Закон аб свабодзе гаспадарчай дзейнасці, а таксама палажэнні закона ад 15 верасня 2000 г. Кодэкс Гаспадарчых Грамадзтваў [Kodeks Spółek Handlowych] (Dz. U. z 2000 r. nr 94, poz. 1037), акрамя гэтага дастасоўваюцца абмежаванні, вынікаючыя з канкрэтных рэгуляцый, якія адносяцца да польскіх грамадзян.
Грамадзяне іншых дзяржаў, чым Грамадзяне ЕЗ, якія маюць акрэслены статус
Сярод гэтай групы варта размяжоўваць асобаў, якія маюць статус, акрэслены палажэннямі Закона аб свабодзе гаспадарчай дзейнасці. Валоданне акрэсленым палажэннямі статусам прыводзіць да таго, што такія замежныя асобы могуць арганізоўваць і ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на тых жа падствах, што і польскія грамадзяне. Гэта азначае, што гэту групу ўраўнавалі з пункту гледжання паўнамоцтваў з групай замежных асобаў з дзяржаў-чальцоў ЕЗ, дзяржаў-чальцоў Еўрапейскай Дамовы аб Вольным Гандлю [Europejskiego Porozumienia o Wolnym Handlu (EFTA)] – бакоў дамовы аб Еўрапейскай Гаспадарчай Прасторы [Europejskim Obszarze Gospodarczym].
Статус, аб якім ішла гаворка вышэй, завярае:
- уладанне ў Рэспубліцы Польшча:
a) дазволам на пасяленне,
b) дазволам на прабыванне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскіх Супольнасцяў [pobyt rezydenta długoterminowego Wspólnot Europejskich],
c) дазволам на пражыванне ў акрэсленым перыядзе [zamieszkanie na czas oznaczony],
d) дазволам на пражыванне ў акрэсленым перыядзе, прадназначаным для чальца сям’і замежніка, у выпадку, калі чалец сям’і замежніка прабывае на тэрыторыі Рэспублікі польшча, а таксама знаходзіцца на ёй з мэтай злучэння з сям’ёй,
e) статусам ўцекача,
f) дадатковай аховай [ochrony uzupełniającej],
g) згодай на талерантнае прабыванне [pobyt tolerowany],
h) дазволам на пражыванне ў акрэсленым перыядзе і прабыванне ў шлюбе, заключаным з польскім грамадзянінам, пражываючым на тэрыторыі Рэспублікі Польшча,
i) унутрыдзяржаўнай візай [wizy krajowej], атрвманай на перыяд дзейнасці па пытанню атрымання дазволу на пасяленне/прабыванне доўгатэрміновага рэзыдэнта ЕЗ/на пражыванне ў акрэсленым перыядзе, калі перад выдачай гэтай візы мелі паўнамоцтвы арганізацыі і ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці на падставе дазволу пражывання ў акрэслены перыяд,
- карыстанне ў Рэспубліцы Польшча часавай аховай,
- уладанне Картай Паляка,
- з’яўляцца чальцом сям’і грамадзяніна Еўрапейскага Звяза.
Асноўныя аспекты набывання вышэйпаказаных статусаў вызначаюць, перш за ўсё, палажэнні Закона аб замежніках.
Іншыя замежныя асобы
Іншыя замежныя асобы, г. зн. грамадзяне іншых дзяржаў, чым Грамадзяне ЕЗ, і якія не валодаюць ні адным са статусаў, пералічаных у вышэйпаказанай частцы гэатага раздзелу, прысвечанага грамадзянам іншых, чым грамадзяне ЕЗ, дзяржаў, якія валодаюць акрэсленым статусам, маюць права на арганізацыю і ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці выключна ў форме таварыства:
- камандытнага,
- камандытна-акцыянернага,
- з абмежаванай адказнасцю,
- акцыянернага -
акрамя гэтага маюць права ўваходзіць у такія таварыствы, а таксама валодаць ці набываць іх долі ці акцыі.
Варта адзначыць, што міжнародныя дамовы паміж канкрэтнымі дзяржавамі і Польшчай могуць уводзіць некаторыя абмежаванні ці дадатковыя паўнамоцтвы. У сувязі з гэтым, варта праверыць у дамоўнай базе, арганізаванай Міністэрствам Замежных Спраў [Ministerstwo Spraw Zagranicznych], ці не датычыць дадзеную краіну міжнародны дагавор
Чальцы сем’яў замежнікаў могуць арганізоўваць і ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць на тых жа падставах, што і яны, калі маюць дазвол на пражыванне ў акрэсленым перыядзе (art. 13 ust. 4 i 5 Закона аб свабодзе гаспадарчай дзейнасці).


