Слоўнік страхавання – асноўныя тэрміны
Працоўныя зносіны – юрыдычныя зносіны паміж працаўніком і працадаўцам, якія ўзнікаюць на падставе працоўнага дагавора. Працоўныя зносіны не ўсталёўваюцца ў выпадку грамадзянска-прававых дагавораў. Таму нормы страхавання асоб, якія выконваюць працу на падставе працоўных дагавораў, адрозніваюцца ад абавязковых нормаў у выпадку асоб, якія выконваюць працу на падставе грамадзянска-прававых дагавораў.
Падстава для страхавання – падстава для ўдзелу ў страхавых мерапрыемствах.
Мінімальная заработная плата – гэта самая нізкая магчымая заработная плата за працу на поўную стаўку, якая ўсталёўваецца, каб гарантаваць працаўнікам мінімальны памер аплаты, які служыць таксама для абмежавання шкоднай для працаўнікоў канкурэнцыі працадаўцаў пры зніжэнні расходаў шляхам зніжэння выплатаў. Памер мінімальнай зарплаты з'яўляецца штогод прадметам перагавораў у рамках Трохбаковай камісіі (Komisjа Trójstronnа), якая складаецца з прадстаўнікоў урада, арганізацый прыватных працадаўцаў і прафсаюзаў. У 2009 г. мінімальная зарплата складала 1276 польскіх злотых брутта, а ў 2010 г. – 1317 польскіх злотых брутта. Трэба адзначыць, што на працягу першага года працы дадзенага працаўніка яго зарплата не можа быць ніжэй за 80% памеру мінімальнай заработнай платы.
Пачатковы капітал – гэта ўстаноўленыя ўзносы на сацыльнае страхаванне да пенсіённай рэформы 1999 года.
Валарызацыя – устанаўленне памеру існуючых грашовых абавязкаў пры змяненні грашовай сістэмы.


