Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Санкцыі за невыкананне абавязкаў па сацыяльнаму страхаванню

Кожны суб’ект гаспадарання абавязаны выконваць устаноўленыя абавязкі, якія вынікаюць з закону аб сістэме сацыяльнага страхавання, у тым ліку па аплаце сум, якія павінны быць выплачаны па ўзносам.

Ён таксама павінен усведамляць вынікі невыканання гэтых абавязкаў. Упраўленне сацыяльнага страхавання (Zakład Ubezpieczeń Społecznych) мае шэраг юрыдычных інструментаў, якія могуць прывесці да своечасовага выканання устаноўленых згаданым законам абавязкаў тымі асобамі, якія павінны іх выконваць.

Аднак не ўсе санкцыі маюць фінансавы характар. Усе яны, аднак, з'яўляюцца цяжкімі для недобрасумленных плацельшчыкаў, якія не выконваюць свае абавязкі згодна гэтаму закону. У адносінах да недобрасумленных даўжнікоў Упраўленне сацыяльнага страхавання (Zakład Ubezpieczeń Społecznych) можа прымяніць інструменты, якія вынікаюць з закону аб сістэме сацыяльнага страхавання ці іншых нарматыўных палажэнняў, у прыватнасці:

  • зварот у гарадскі суд з іскам аб пакаранні грашовым штрафам,
  • налічэнне працэнтаў за затрыманне,
  • налічэнне дадатковай аплаты,
  • прымяненне штрафных санкцый Упраўленнем сацыяльнага страхавання (ZUS) ці падача заявы аб прымяненні штрафных санкцый судовым выканаўцам ці начальнікам казначэйства (Urząd Skarbowy),
  • вопіс маёмасці плацельшчыка шляхам звароту ў раённы суд з заявай аб запісу ў рэестр нерухомасці, заявай аб запісу ў дакументы аб іпатэцы, а таксама падачай заявы ў Казначэйства (Urząd Skarbowy) аб устанаўленні Казначэйствам абмежавання маёмасных праў,
  • падача паведамлення аб падазрэнні здзяйснення злачынства ў сферы сацыяльнага страхавання, якое ўстаноўлена палажэннямі Крымінальнага кодэксу (Kodeks Karny),
  • падача заявы аб аб'яўленні неплацежаздольнасці даўжніка ў гаспадарчы суд,
  • зварот у гаспадарчы суд з заявай аб пазбаўленні права вядзення эканамічнай дзейнасці ці выканання пэўнай функцыі,
  • выключэнне выканаўцы з працэсу на атрыманне грамадскага заказу ў сувязі з затрыманнем аплаты ўзносаў на сацыяльнае страхаванне і медыцынскае страхаванне, ці
  • падача заявы ў рэестравы суд аб унясенні ў Рэестр неплацежаздольных даўжнікоў (Rejestr Dłużników Niewypłacalnych).

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.