Сацыяльнае страхаванне і страхаванне здароўя для асоб, якія працуюць у Польшчы па дагавору аб выкананні работ
Асобы, якія працуюць на падставе дагавора аб выкананні работ, не падлягаюць абавязковаму сацыяльнаму страхаванню і страхаванню здароўя. Абавязак сацыяльнага страхавання на падставе дагавора аб выкананні работ існуе тады, калі гэты дагавор быў заключаны з уласным працадаўцам. Сам дагавор аб выкананні работ не з'яўляецца падставай для страхавання. Таму асобы, якія выконваюць заказы ў рамках дагавора аб выкананні работ, могуць страхавацца добраахвотна ў прыватных страхавых кампаніях.
Для іншаземцаў, якія падають заяву на атрыманне шэнгенскай візы, уведзены патрабаванні аб наяўнасці медыцынскай страхоўкі на мінімальную суму 30 000 ЕЎРА, якая дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Шэнгенскай зоны. Калі страхоўка будзе дзейнічаць, то Вы зможаце ёю карыстацца ў Польшчы. Калі термін яе дзеяння заканчваецца, то медыцынскую страхоўку можна купіць у наступных польскіх кампаніях.
Амбулаторная страхоўка (ад 49 польскіх злотых штомесячна) і бальнічная страхоўка (ад 80 польскіх злотых) ад Упраўлення ўсеагульнага страхавання (PZU)
Амбулаторная страхоўка і бальнічная страхоўка ад кампаніі Hestia (ад 47 злотых штомесячна)
Працэдура заключэння дагавора такая ж, як і для польскіх грамадзян, але з агаворкай, што ў заяўцы на заключэнне дагавора ў поле «Нумар у сістэме ўсеагульнага электроннага ўліку насельніцтва» («PESEL») трэба запісаць дату нараджэння, а ў полі «Серыя і нумар пасведчання асобы» трэба запісаць серыю і нумар пашпарта.
Пры легалізацыі далейшага побыту ў Польшчы, напрыклад, пры атрыманні часовага віда на жыхарства, іншаземца пытаюць аб наяўнасці медыцынскай страхоўкі. У такой сітуацыі можа быць прадстаўлена сацыяльная страхоўка, якая была куплена ў страхавой кампаніі ў краіне паходжання ці ў Польшчы, або штомесячная справаздача для застрахаванай асобы - ZUS RMUA.


