Сістэма пенсіённага страхавання ў Польшчы
У Польшчы на сённяшні дзень пенсіённы ўзрост складае 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын. Пенсія выплачваецца асобам, дасягнуўшым пенсіённага ўзросту і маючым пацверджаны дакументамі неабходны працоўны стаж (гэта датычыць толькі т. зв. «старой» пенсіі, якая выплачваецца асобам, якія нарадзіліся да 1949 года) або асобам, якія дасягнулі мінімальнага пенсіённага ўзросту (асобам, якія нарадзіліся пасля 31 снежня 1948 г. – т. зв. пенсія паводле новых нормаў).
У 1999 годзе ў Польшчы была праведзена пенсіённая рэформа. З гэтага часу пенсіённая сістэма мае тры часткі страхавання:
-
I частка
Індывідуальны рахунак, якім распараджаецца Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) (абавязковы, усеагульны, рэпартыцыйны, кіраваны дзяржавай). Пенсія, якая накопліваецца ў I частцы, заснавана на рэпартыцыйнай сістэме, якая мае характар дагавора паміж пакаленнямі. Гэта значыць, што пенсіі, якія выплачваюцца, фінансуюцца са ўзносаў асоб, якія працуюць у дадзены момант.
Узносы запісваюцца на індывідуальны рахунак, але не інвестуюцца і на іх не налічваецца прыбытак, бо яны аўтаматычна выплачваюцца цяперашнім пенсіянерам. Яны таксама не атрымліваюцца ў спадчыну ў выпадку смерці. -
II частка
Адкрытыя пенсіённыя фонды (Otwarte Fundusze Emerytalne) (OFE): добраахвотныя (абавязковы, усеагульны, грашовы, кіраваны прыватнымі суб’ектамі гаспадарання). Для асоб, якія робяць узносы ў адкрытыя пенсіённыя фонды (OFE), узнос на пенсіённае страхаванне (19,52%) часткова запісваецца на індывідуальны рахунак, які вядзе Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) (11,22% велічыні базы), а таксама пералічваюцца Упраўленнем сацыяльнага страхування (ZUS) у выбраны Вамі адкрыты пенсіённы фонд (OFE) (7,3% велічыні базы).
Гэтыя ўзносы запісваюцца на індывідуальны рахунак, а кампаніі імкнуцца іх памножыць. Сабраныя грошы будуць выплачаны пасля дасягнення пенсіённага ўзросту. Таксама яны могуць быць падзелены пасля разводу супругаў. У выпадку смерці члена адкрытага пенсіённага фонду (OFE) сродкі атрымліваюцца ў спадчыну асобамі, якія былі вызначаны падчас заключэння дагавора ці падчас яго дзеяння
Страхавальнік сам выбірае пенсіённы фонд. Асобы, якія нарадзіліся да 1969 г., маглі выбраць (г. зн. удзельнічаць у адкрытых пенсіённых фондах (OFE) ці не), а асобы, якія нарадзіліся 1 студзеня 1969 г. або пазней, абавязаны выбраць адзін з адкрытых пенсіённых фондаў (OFE) і падпісаць з ім дагавор, або яны будуць замацаваны за адным з фондаў метадам жараб'ёўкі. Гэта індывідуальны капітал, які працуе на будучую пенсію. Аплочаныя ў II частку ўзносы вызваляюцца ад падаходнага падатку і атрымліваюцца ў спадчыну з абмежаваннямі.
Generali
PZU
AXA
Amplico/AIG
Polsat
Aegon
Allianz
Bankowy
Pekao
ING
Nordea
Pocztylion
Aviva
Warta
Больш інфармацыі аб адкрытых пенсіённых фондах (Otwartе Funduszе Emerytalnе) Вы знойдзеце на сайце.
-
III частка
Індвідуальныя пенсіённыя рахункі (Indywidualne konta emerytalne) (IKE) – гэта частка пенсіённай сістэмы, да якой можна далучыцца ў індывідуальным парадку ў любы час і з шырокімі магчымасцямі для таго, каб вызначыць умовы ўдзелу. Індвідуальныя пенсіённыя рахункі (Indywidualne Konta Emerytalne) маюць добраахвотны характар і дадатковыя паступленні з вышэйназваных частак сістэмы пенсіённага страхавання. Характар зберажэнняў ўзносаў у гэтай частцы можа быць розным, але аб гэтым прымае рашэнне ўласнік рахунку.
Банкаўскі дэпазіт, накапляльнае страхаванне, інвестыцыйны фонд, самастойнае інвеставанне на біржы – гэта толькі некаторыя з магчымасцяў.
Даходы, накопленыя на індывідуальных пенсіённых рахунках (IKE), вызваляюцца ад падатку на даход з капіталу ў памеры 19%, т. зв. падатку Бэлькі, ці агульнага падаходнага падатку з фізічных асоб, пры ўмове выканання выплаты пасля дасягнення пенсіённага ўзросту.
У дзеючай пенсіённай сістэме памер пенсіённых выплатаў будзе, перш за ўсё, залежыць ад таго, колькі грошаў на рахунках у II і III частцы ўдалося накапіць асобе, якая ажыццяўляе прафесійную дзейнасць. У новай сістэме працоўны стаж з'яўляецца нязначным, аднак неабходны адпаведны ўзровень індывідуальнага страхавога рахунку. Інакш кажучы, пенсія залежыць ад памеру капіталу, накопленага на працягу ўсяго жыцця. Базай для разліку пенсіі згодна новым нормам з'яўляюцца сродкі, якія накопленыя на пенсіённае страхаванне і зарэгістраваныя на рахунку страхавальніка ў I і II частках за перыяд з 1 студзеня 1999 г. Пенсія будзе эквівалентнай суме, якая з'яўляецца вынікам падзелу сумы, якая была накопленай на рахунку, на сярэднюю прагназаваную далейшую працягласць жыцця для асоб ва ўзросце, які роўны ўзросту выходу на пенсію для дадзенага страхвальніка. Зараз сярэдняя прагназаваная далейшая працягласць жыцця на пенсіі складае 220 месяцаў (для жанчын - 250 месяцаў, для мужчын - 190).


