Агратурызм і прыватныя кватэры
Папулярная форма размяшчэння і адпачынку ў вёсцы непадалёк буйных гарадоў. Кошты койка-месца вагаюцца паміж 20 і 60 зл. У выпадку больш каштоўных кватэр у кошт «ложка» ўлічаны часта абеды, а нярэдка і карыстанне роварамі, лодкамі, нават конныя прагулкі.
Пошукавік кватэр у рамках агратурызму на польскай, ангельскай і нямецкай мовах.
Прыватныя кватэры – гэта пакоі альбо цэлыя кватэры альбо хаты, якія здаюцца ўнаём, у асноўным у турыстычнай мясцовасці. Кошт у залежнасці ад сезону, мясцовасці і лакалізацыі вагаюцца паміж 25 і 80 зл. Прыватныя мяшканні можна шукаць у Інтэрнэце, у лакальнай прэсе альбо непасрэдна на месцы адпачынку.


