Гасцініцы ў Польшчы

Гасцініцы пазначаюцца зорачкамі, колькасць якіх залежыць ад стандарту паслуг, лакалізацыі, памеру пакою і выгод, такіх як ахоўваемы паркінг, рэстаран альбо салон прыгажосці. Кошт за гацінічныя суткі расце разам з колькасцю зорачак, а значыць разам з падвышэннем стандарту аб’екта. Аднак ён аднолькавы для грамадзянаў Польшчы і гасцей з-за мяжы.
Табліца. Стандарты гасцініц у Польшчы паводле падзелу на асобныя катэгорыі
|
КАТЭГОРЫЯ |
АПІСАННЕ |
|
* |
Ложак, шафа, тумбачка і рукамыйніца; ванны пакой можа быць па-за нумарам; нумар для аднаго чалавека плошчай не менш, чым 8 м², для двух – не менш за 10 м². |
|
** |
Выгоды як вышэй + у нумарах ёсць ванны пакой, тэлефон, тэлевізар, ёсць магчымасць карыстацца спецыяльным гаражом альбо паркінгам; нумар для аднаго чалавека не менш, чым 9 m², для двух – не менш за 12 m²; змена пасцелі не радзей, чым два разы ў тыдзень. |
|
*** |
Выгоды як вышэй + у нумарах ёсць кандыцыянер; нумар для аднаго чалавека не менш, чым 10 m², для двух – не менш за 14 m²; штодзённая змена пасцелі, ручнікоў, уборка. |
|
**** |
Выгоды як вышэй + Інтэрнэт у нумарах, лакалізацыя ў цэнтры горада, гуканепранікальныя вокны; нумар для адной асобы не менш, чым 12 m², для двух – не менш за 16 m². |
|
***** |
Выгоды як вышэй + нумар для адной асобы не менш, чым 14 m², нумар для двух – не менш за 18 m². Акрамя гэтага: тэлефон у ванным пакоі, сумка для адзежы для мыцця. Лакалізацыя ў самым цэнтры горада, часта непадалёк ад бізнэс-аб’ектаў. |


