Як зарэзэрваваць нумар у гасцініцы?
Рэзэрвацыю можна ажыццявіць з дапамогай Інтэрнэту, факсу, у бюро інфармацыі для турыстаў, у некаторых турыстычных агенцтвах або непасрэдна ў гасцініцы. У некаторых выпадках можа спатрэбіцца пацвярджэнне альбо прадаплата, якую страцім у выпадку анулявання раней здзейсненай рэзервацыі.
Прыклад партала рэзервацыі гасцініц:
www.rezerwuje.com – больш за 1800 гатэляў у базе, абслугоўванне на польскай, ангельскай, нямецкай мовах.
Падчас рэгістрацыі ў замежнікаў просяць сапраўдны пашпарт, у некаторых выпадках таксама пацвярджэнне рэзервацыі ў выглядзе факсу ці камп’ютарнай раздрукоўкі.
Гасцінічныя суткі – час, на які здымаем нумар. Канкрэтна абмяжоўваюць гадзіны, на працягу якіх можам засяліцца, а таксама гадзіны, калі мы павінны пакінуць нумар.
Паслугі за дадатковую плату – за доступ да тэматычных тэлівізійных каналаў, карыстанне мінібарам, размешчаным у нумры, мы павінны заплаціць дадаткова.
УВАГА! Большасць гасцінічных нумароў – гэта памяшканні, дзе забаронена паліць. Парушэнне забароны вядзе за сабой сур’ёзныя фінансавыя наступствы.


