Migrancki Portal Wiedzy

Інфармацыя для мігрантаў аб Польшчы

Што такое сертыфікат падатковай рэзідэнцыі?

З 1 студзеня 2007 г. у законе аб ПДФА (PIT) дзеючай з'яўляецца дэфініцыя сертыфіката рэзідэнцыі (certyfikat rezydencji). Гэты тэрмін трэба разумець як пасведчанне аб месцы жыхарства падаткаплацельшчыка з мэтай падаткаабкладання, выдадзенае адпаведным органам падатковай адміністрацыі дзяржавы месца жыхарства падаткаплацельшчыка  (арт. 5а п. 21 закона аб ПДФА – (art. 5a pkt 21 ustawy o PIT).

Правільны сертыфікат рэзідэнцыі, выдадзены фізічнай асобе, з'яўляецца дакументам, у якім замежная падатковая адміністрацыя пацвярджае падатковую рэзідэнцыю дадзенай фізічнай асобы, г. зн. наяўнасць у яго месца жыхарства з мэтай падаткаабкладання на тэрыторыі дадзенай краіны. Гэта раўназначна з абыходжаннем з такой асобай ў той краіне як з асобай, якое падлягае неабмежаванаму падатковаму абавязку.

Гэты дакумент выдаецца з мэтай пазбегнуць двайнога падаткаабкладання, згодна з білатэральным законам аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання. Гэтыя законы не вызначаюць дзеючай формы пасведчання аб месцы жыхарства або месцазнаходжанні, сертыфікат рэзідэнцыі не заўсёды выдаецца на зафармалізаваным бланку, а таксама не мусіць змяшчаць у сабе даслоўнай назвы «сертыфікат рэзідэнцыі». Павінен аднак адпавядаць прынамсі наступным умовам:

  • быць выдадзены адпаведнай падатковай адміністрацыяй,
  • вызначаць месца рэзідэнцыі (месца жыхарства або знаходжання) падаткаплацельшчыка з мэтай падаткаабкладання,
  • змяшчаць дату выдання сертыфіката і / або тэрмін, на які пацвярджаецца падатковая рэзідэнцыя.

Сертыфікат павінен быць сапраўдны у дзень выплаты зарплаты. Калі менавіта падаткаплацельшчык з'яўляецца адказным за пытанне разліку з фіскам, то менавіта на ім ляжыць абавязак атрымання сертыфіката падатковай рэзідэнцыі, а таксама перадачы яго ў аддзел кадраў працадаўцы.

Неабмежаваны падатковы абавязак у Польшчы маюць фізічныя асобы, калі іх месцам жыхарства з'яўляецца тэрыторыя Рэспублікі Польшча, або ў якіх часовае знаходжанне ў Рэспубліцы Польшча доўжыцца ў дадзеным падатковым годзе даўжэй чым 183 дні. Яны падлягаюць абавязковаму падаткаабкладанню ад сукупнасці сваіх даходаў у Польшчы, нягледзячы на месцазнаходжанне крыніцы даходаў.

Такім чынам мы маем справу з дзвюма зусім рознымі групамі іншаземцаў:

  • хто жыве ў Польшчы звыш 183 дзён у дадзеным падатковым годзе, - якія маюць у Польшчы неабмежаваны падатковы абавязак, а таксама
  • асобы, якія знаходзяцца ў Польшчы менш, чым 183 дні ў дадзеным падатковым годзе,- якія маюць у Польшчы абмежаваны падатковы абавязак.

Асобы, якія падлягаюць неабмежаванаму падатковаму абавязку ў Польшчы, плацяць падатак ад сукупнасці сваіх айчынных і замежных даходаў, нягледзячы на месцазнаходжанне крыніцы даходаў.

Суадносіны падатковага абавязку прымяняюцца таксама на падставе правілаў крыніцы, г. зн. згодна з месцам атрымання даходаў і канструкцыі так званага абмежаванага падатковага абавязку. Такое шырокае вызначэнне польскай падатковай юрысдыкцыі можа прывесці да двайнога падаткаабкладання гэтых жа самых даходаў, што атрымліваюцца адной асобай у дзяржаве месца жыхарства і ў дзяржаве крыніцы даходаў.

Projekt "Migrancki Portal Wiedzy"
zrealizowany przez
Fundacje Rozwoju "Oprócz Granic"

 

Współfinansowanie

Projekt “Migrancki Portal Wiedzy” współfinansowany jest ze środków z Europejskiego Funduszu na rzecz Integracji Obywateli Państw Trzecich oraz z budżetu państwa.

Odpowiedzialność

Wyłączna odpowiedzialność za treść wszelkich artykułów spoczywa na autorach. Komisja Europejska nie ponosi odpowiedzialności za sposób wykorzystania udostępnionych informacji.

"Migrancki Portal Wiedzy" nie jest źródłem prawa. Jedyne źródło prawa na terenie Rzeczypospolitej Polskiej stanowią, na podstawie ustawy z dnia 20 lipca 2000 r. "O ogłaszaniu aktów normatywnych i niektórych innych aktów prawnych" (Dz.U. 2007 r. Nr 68, poz. 449) akty prawne ogłaszane i wydawane w Dzienniku Ustaw i Monitorze Polskim. Ich wydawcą i dystrybutorem jest Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - www.cokprm.gov.pl.

Każda osoba korzystająca z Migranckiego Portalu Wiedzy oświadcza, że zapoznała się z zapisami powyższego dokumentu i zobowiązuje się do ich przestrzegania.