Скайп – галасавая камунікацыя
Каб танна размаўляць можна карыстацца таксама Скайпам (Skype) – найбольш папулярным і вялікім у свеце галасавым камунікатарам (у Польшчы – каля 4 млн. Карыстальнікаў). Паслугі Скайп змяшчае Onet.pl - польскі Інтэрнэт-партал. Скайп дае магчымасць бясплатных размоў і відэа (у сетцы Скайп) і танных спалучэнняў са стацыянарнымі і мабільнымі тэлефонамі (паслуга SkypeOut).
У Скайп можна набыць абанементы Onet Skype, якія даюць магчамысць тэлефанаваць ў 36 краін. Краіны, у якія можна тэлефанаваць у межах абанемента на стацыянарныя тэлефоны: Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія,Чылі, Кітай, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Гуам, Іспанія, Нідэрланды, Ганконг, Ірландыя, Ізраіль, Японія, Канада, Паўднёвая Карэя, Люксембург, Малайзія, Германія, Нарвегія, Новая Зеландыя, Польшча, Пуэрта-Рыка, Партугалія, Сінгапур, ЗША, Швейцарыя, Швецыя, Тайвань, Венгрыя, Вялікабрытанія, Італія. На стацыянарныя тэлефоны можна тэлефанаваць таксама ў Буэнас-Айрэс у Аргенціне і ў Маскву і Санкт-Пецярбург у Расіі. Апарача таго, у Кітай, Ганконг, Сінгапур, Канаду і ЗША можна тэлефанаваць на мабільныя тэлефоны.
Можна карыстацца таксама нумарам Skype To Go. Ён дае магчымасць на міжнародныя нумары з кожнага мабільнага ці стацыянарнага тэлефона. Каб не плаціць за роўмінг неаобходна карыстацца мабільнымі і стацыянарнымі тэлефонамі з той краіны, з якой у нас нумар Skype To Go ці стварыць сабе бясплатна новы нумар у іншай краіне.
Інтэрнэт-камунікатары
Інтэрнэт-камунікатары – гэта кампутарныя праграмы, якія дазваляюць перасылаць імгненныя паведамленні паміж кампутарамі (дзвума і больш) праз кампутарную сетку, звычайна праз Інтэрнэт. Яны адрозніваюцца ад электроннай пошты тым, што апрача паведамленняў перадаецца інфармацыя пра наяўнасць ці адсутнасць карыстальнікаў. У выпадку наяўнасці карыстальніка гэта дазваляе непасрэдную камунікацыю. Найноўшыя камунікатары прапаноўваюць відэаканферэнцыі (калі карыстальнік мае мікрафон і вэб-камеру) і галасавую камунікацыю.
Найбольш папулярным Інтэрнэт-камунікатарам у Польшчы з'яўляецца Gadu-Gadu (каля 6 млн. карыстальнікаў). Ён дазваляе тэкставую, галасавую і відэа-камунікацыю. Ён просты ў абслугоўванні і даступны ў версіі праз WWW.
Другім найбольш папулярным камунікатарам у Польшчы з'яўляецца Tlen.pl (1, 5 млн. карыстальнікаў). Акаўнт у сетцы Tlen.pl спалучаны з акаўнтам электроннай пошты. Кліенты Tlen.pl могуць бясплатна дасылаць СМС у сетцы Era, Orange, Plus и Heyah. Гэты камунікатар даступны таксама ў версіі WWW і дае магчымасць камунікацыі ў тым ліку і з Gadu-Gadu.
Іншыя папулярныя камунікатары:
- Yahoo! Messenger – Інтэрнэт-камунікатар, створаны Yahoo
- ICQ – першы (1996 г.) Інтэрнэт-камунікатар у свеце (паведамленні, СМС, чаты, паштоўкі)
- Windows Live Messenger – камунікатар фірмы Microsoft, які дазваляе размовы праз Інтэрнэт, дасылку паведамленняў, а таксама відэа-канферэнцыі. WLM створаны на базе камунікатара MSN Messenger, мае таксама функцыю спалучэння з карыстальнікамі Yahoo!
- MSN Messenger – камунікатар фірмы MSN — Інтэрнэт-правайдэра, які належыці Microsoft. MSN мае таксама спрошчаную версію - «Windows Messenger», якую мае Windows XP


