Безправадны Інтэрнэт (прыватныя і гарадскія сеткі, хот-споты)
Безправадны Інтэрнэт – гэта паслуга доступа да Інтэрнэта без кабеля (у тым ліку і па тэхналогіі WiMAX). Яна становіцца канкурэнцыяй для стацыянарных сетак. У Польшчы безправадны Інтэрнэт, як і стацыянарны прапануюць многія аператары. Таму таксама і ў гэтым выпадку варта карыстацца параўнаннем цэн
Доступ у Інтэрнэт, апрача тэлефонных паслуг прапануе кожны мабільны аператар, г. зн. Era, Heyah, Orange, Play, Plus и 36.6. Яны здзяйсняюць пакрыццё сваімі сеткамі ўсю тэрыторыю Польшчы.
Мабільныя аператары карыстаюцца наступнымі тэхналогіямі:
- GPRS – асноўная паслуга пакетнага пераказу дадзеных у радыё-сетцы, якую выкарыстоўваюць на слабазаселеных тэрыторыях, тэарэтычна хуткасць перадачы дадзеных складае каля 170 кбіт/с, на практыцы гэта некалькі дзесяткаў кбіт/с, карыстальнік плаціць за фактычную і атрыманую лічбу байтаў, а не за час, калі спалучэнне было актыўнае;
- EDGE - палепшаная версія GPRS, параўнальна з GPRS прапануе значна лепшую хуткасць пераказу дадзеных, тэарэтычная хуткасць - 384 кбіт/с, практычна – каля 100 кбіт/с, сетка GSM адаптаваная дла пераказу па тэхналогіі EDGE, там дзе гэта эканамічна выгадна, пакрыццё EDGE ва ўсіх мабільных сетках можна праверыць на сайце: http://pl.wikipedia.org/wiki/EDGE;
- UMTS — гэта першая сярод сістэм мабільнай тэлефоніі трэццяга пакалення, якая прапаноўвае вельмі хуткі доступ у Інтэрнэт, тэарэтычна нават да 1920 кбіт/с, практычна – максімальна 384 кбіт/с.
Дзякуючы мабільнай сетцы карыстацца доступам у Інтэрнэт можна ў кожным месцы краіны. Каб карыстацца Інтэрнэтам праз мабільную сетку неабходна мець спецыяльнв мадэм, у які трэба ўставіць сім-картку.
Мадэм можна купіць напрыклад у салоне аператара ці Інтэрнэт-краме. Калі мы карыстаемся Інтэрнэтам праз мабільную сетку час ад часу, то каб не купляць мадэм для спалучэння кампутара з Інтэрнэтам можна скарыстацца мабільным тэлефонам (большасць тэлефонаў мае ўбудаваны мадэм, а з кампутарам можна спалучыцца праз кабель ці bluetooth).
Аператары прапануюць два спосабы аплаты за доступ да сеткі – абанемент і pre-paid. У выпадку частага карыстання сецівам больш танным з'яўляюцца абанементы. Pre-paid больш карысны для асоб, якія карыстаюцца сецівам радзей. Важна і тое, што ня трэба пры гэтым плаціць рахункі штомесяц.
ГЭТА ЦІКАВА
У 2008 г. спецыялізаваны часопіс «Komputer Świat» («Свет кампутараў») правёў тэст безправадных спалучэнняў з Інтэрнэтам. У ім удзельнічалі ўсе польскія аператары з уласнай сеткавай інфраструктурай - Era, Plus, Orange і Play. Былі ацэненыя рэальныя хуткасці атрымання і пераказу дадзеных. Першае месца заняла паслуга iPlus, якую прапаноўвае сетка Plus, другое месца - Play Online у сетцы Play, трэцяе - blueconnect сеткі Era і чацвёртае - Orange Free у сетцы Orange.
Гарадскія безправадныя Інтэрнэт-сеткі
Таксама гарады прапаноўваюць бясплатны Інтэрнэт. Звычайна гарадскія сеткі прапаноўваюць бясплатны Інтэрнэт жыхарам, але з ім часта могуць спалучыцца і іншыя людзі ў зоне дзеяння сеткі. Прыкладам можа быць Тэставая сетка безправаднога доступа ў Інтэрнэт на пл. Стары Рынак у Познані. Гэтай сеткай можа карыстацца кожны, хто мае кампутарнае абсталяванне з картай (IEEE 802.11b/g) і браўзер. Карыстальніку сеткі ня трэба нідзе рэгістравацца. Трэба толькі спалучыцца з сеткай Poznan-Internet-Free, увесці на сайце лагавання імя і прозвішча, прачытаць правілы і прыняць іх. Пасля лагавання можна карыстацца сеткай 2 гадзіны. Паслуга прапаноўвае толькі прагляд сайтаў і абслугоўванне паштовых скрынак з дапамогаю WWW.
Іншым прыкладам з'яўляецца бясплатная сетка BemowoNET у варшаўскім раёне Бэмова, якая арыентаваная на жыхароў. Апрача ўстаноўкі сеткавай карты Wi-Fi у кампутар трэба таксама зарэгістравацца ў адміністрацыі раёна Бэмова і атрымаць індывідуальны логін і пароль. Трэба запоўніць кароткую анкету і падпісаць правілы. Сетка Бэмова дазваляе карыстацца Інтэрнэт-камунікатарамі, у тым ліку Gadu-Gadu і Скайп.
Безправадныя сеткі будуюцца таксама і ў сельскай мясцовасці. Прыкладам можа быць гміна Гаголін, дзе ўсе жыхары і госці могуць карыстацца бясплатнай гміннай сеткаю, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю гміны.
Хот-споты
Хот-спот — гэта прастора, дзе мы знаходзімся ў дзеянні безправадной сеткі (WiFi), дазваляючай на доступ у Інтэрнэт. Хот-споты дазваляюць карыстальнікам натбукаў, кішэнных кампутараў і мабільных тэлефонаў спалучыць прылады з Інтэрнэтам. Умовай доступа да безправаднога Інтэрнэта з'яўляецца наяўнасць тэрмінала (натбука, PDA) з картай WLAN стандарта 802.11b (2.4GHz) ці 802.11a (5GHz).
Хот-споты бываюць платнымі і бясплатнымі. Іх можна знайсці як у вялікіх гарадах (напрыклад, у Варшаве, Уроцлаве, Познані, Кракаве, Лодзі), так і ў іншых гарадах (напрыклад, у Аўгустове, Бэлхатаве, Мальборку, Владыславове). Часцей за ўсё яны размешчаны ў гасцініцах (на жаль звычайна платна), рэстаранах (напрыклад, у Pizza Hut, KFC і McDonalds — бясплатна), аэрапортах, вакзалах (напрыклад, Цэнтральным чыгуначным вакзале ў Варшаве — бясплатна), ВНУ (напрыклад, Галоўнай Гандлёвай Школе ў Варшаве (SGH) — бясплатна), гандлёвых цэнтрах, а таксама ў парках, кавярнях (напрыклад, Coffeeheaven — бясплатна для кліентаў), бензазапраўках (напрыклад, сеткі Statoil — бясплатна).
Калі мы плануем падарожжа ў іншы горад, можна праверыць ці ёсць там хот-споты. Існуюць спецыяльныя сайты, прысвечаныя хот-спотам. Там ня толькі можна знайсці сістэму пошуку хот-спотаў, але таксама інфармацыю ці ён платны ці бясплатны. Сайты з сістэмамі пошуку хот-спотаў: www.hotspot.info.pl і www.hotspot.pl


