Стацыянарны Інтэрнэт (правадны)
Правадны Інтэрнэт – гэта спалучэнне з сеткай з дапамогай кабеля. Стандарты стацыянарнага Інтэрнэта: Dial-UP, ISDN, сеткі LAN и DSL і яе разнавіднасці. Доступ да стацыянарнага Інтэрнэта прадугледжвае заключэнне дамовы на яго прадастаўленне з аператарам, для якога замежніку патрэбны дакументы для заключэння дамовы прадастаўлення тэлекамунікацыйных паслуг.
У Польшчы стацыянарны Інтэрнэт прапануюць розныя аператары і іх цэны даволі розныя. Каб параўноўваць, можна скарыстацца сайтам http://www.dostawcy-internetu.pl Гэта параўнанне коштаў доступа да Інтэрнэт у Польшчы. Карыстаючыся гэтым сайтам можна праверыць, якія аператары прапануюць стацыянарны Інтэрнэт, а таксама безправадны ў дадзеным ваяводстве, павеце, горадзе.
Самы танны кабельны Інтэрнэт у Мазавецкім ваяводстве прапануюць (па стане 22 верасня 2009 г.):
Лакальная сетка – хуткасць 384 кбіт/с:
* Nettel Inwestycje 55.00 злотых
Кабельнае тэлебачанне - хуткасць 1 мб/с:
* TV-EURO-SAT 64.00 злотых
xDSL - хуткасць 2 мб/с:
* Telekomunikacja Novum Sp. z o.o. 61.00 злотых,
Самы танны безправадны Інтэрнэт, таксама ў Мазавецкім ваяводстве:
WIMAX - хуткасць 1 мб/с:
* ERA - Polska Telefonia Cyfrowa Sp. z o.o. 59.00 злотых
Wi-Fi - хуткасць 384 кбіт/с:
* e-utp.net 15.00 злотых
GSM - хуткасць 7,2 мб/с:
* Aster 39.00 злотых
Гэта ня значыць, што ўсе пералічаныя прапановы тычацца ўсяго ваяводства. У рэальнасці заўсёды трэба праверыць у дадзенага аператара даступнасць ягоных паслуг у канкрэтным населеным пункце, падаючы назву вуліцы і нумар дому.
Частка аператараў, асабліва ў вялікіх гарадах, прапаноўвае стацыянарны Інтэрнэт разам з паслугамі стацыянарнага тэлефона і тэлебачання, а некаторыя з іх, як напрыклад, Aster (у Варшаве, Кракаве і Зялёнай Гуры) разам з мабільнай сувяззю.
Перавагай карыстання такой інтэграванай прапановай з'яўляецца больш нізкая цана кожнай паслугі, чым у выпадку, калі б мы выбралі толькі адну з іх. Рахунак у такім выпадку таксама агульны, які спрашчае аплату.


