Дзе і калі вучыцца?
Вывучэнне польскай мовы можна распачаць яшчэ ў краіне свайго паходжання, скарыстаўшы з прапаноў моўных школ або Польскіх Інстытутаў. Пасля прыезду ў Польшчу ў іншаземца, які жадае вывучыць польскую мову, ёсць розныя магчымасці. Дзякуючы шырокаму выбару ён можа, напрыклад, спалучаць вывучэнне польскай мовы з вучобай у вышэйшай навучальнай установе ці працай. Найбольш распаўсюджаны моўныя курсы і індывідуальныя заняткі, які праводзяць фірмы і неўрадавыя арганізацыі.
Таксама ёсць магчымасць навучання у т.н. тандэме. Для асоб, якія жадаюць вучыцца самастойна ці якія шукаюць дадатковыя матэрыялы, ёсць польскія выданні для вывучэння польскай мовы як замежнай, а таксама матэрыялы ў Інтэрнэце. Тым асобам, якія ўжо могуць гаварыць па-польску, трэба паглядзець раздзел пра экзамен, які будзе пацвярджаць валоданне польскай мовай як замежнай.
Мы рэкамендуем усім вывучаць польскую мову ўласнымі сіламі – хоць часамі моўны курс можа быць і падыходзячы для таго, каб авалодаць польскай мовай, у некаторых нацыянальных групах заданні больш лёгкія, дзякуючы таму, што шмат слоў (напрыклад, у ўкраінскай мове) вельмі падобныя на словы ў польскай.
Увага!
Для студэнтаў польскіх вышэйшых навучальных устаноў звычайна ёсць магчымасць дадатковага вывучэння мовы. Калі Вы з'яўляецеся студэнтам ці будзеце ім, то спытайцеся пра такую магчымасць на сваём аддзяленні.


