Вывучэнне польскай мовы
Чаму трэба вывучаць польскую мову?
Як мы можам знайсці адпаведны нам моўны курс у краіне, з якой мы выязджаем, ці ў Польшчы?
Ці могуць іншаземыцы, працуючы на камп'ютары, карыстацца клавіятурай з польскімі літарамі алфавіту?
Krnąbrny książę wyszukiwał dżdżownice.
(Крнонбрны ксёнжэ вышукивал джджовницэ – пераклад: Наравісты князь вышукваў дажджавых чарвякоў)
Такіх слоў, якія ламаюць язык, вельмі шмат у польскай мове, а тых, хто вывучае польскую мову, чакае мноства арфаграфічных пастак. Усё гэта з-за гукаў, якія не сустракаюцца ў іншых мовах, такіх, як ж, он, ш (ż, ą, sz).
Але ёсць і суцяшальная інфармацыя: арфаграфія кіруецца пэўнымі правіламі, якія можна вывучыць, а для беларуска-, руска- і украінамоўных асоб шмат польскіх слоў будуць гучаць знаёма. Акрамя таго, не трэба апускаць галаву – паводле філолагаў, дастаткова вывучыць усяго толькі 1200 польскіх слоў, каб карыстацца дадзенай мовай.
Безумоўна, за час, затрачаны на навучанне, будзе ўзнагарода: тыя, хто ведае мову, лепш прыстасоўваюцца да паўсядзённага жыцця, яны не залежаць ад іншых людзей. Тыя, хто ведае польскую мову, маюць значна больш шансаў знайсці працу, якая будзе адпавядаць іх кваліфікацыі і адукацыі. Акрамя таго, вывучэнне польскай мовы можа быць шляхам, які будзе даваць перспектывы новых магчымасцяў у пошуку працы, напрыклад, перакладчыкам ці настаўнікам роднай мовы.
РЭГІЯНАЛЬНЫЯ МОВЫ
Хоць польская мова з'яўляецца адзінай, але пры наведванні розных частак Польшчы мы можам сустрэцца з зусім іншымі спосабамі вымаўлення і азначэннямі аднаго і таго ж прадмета. Напрыклад, збіраючыся гандляваць у Познань, варшавянін, згадваючы пра бульбу і рэдыс, будзе гаварыць «земнякі і жодкевкі», a прадавец – «пыры і рэдыскі». Кашубы, якія жывуць на поўначы Польшчы, размаўляюць па-кашубску; кашубская мова лічыцца рэгіянальнай. Гэтай мовай штодзённа карыстаецца некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Кашубская мова мае свой алфавіт, і мы не здзівімся, калі, падарожнічаючы па Кашубах, убачым назвы вуліц на дзвюх мовах. Беспамылкова распазнаецца і падхалянская гаворка, на якой пастух з наваколля Закопанэ прадказвае надвор'е.
|
A a |
Ą ą |
B b |
C c |
Ć ć |
D d |
|
E e |
Ę ę |
F f |
G g |
H h |
I i |
|
J j |
K k |
L l |
Ł ł |
M m |
N n |
|
Ń ń |
O o |
Ó ó |
P p |
Q q |
R r |
|
S s |
Ś ś |
T t |
U u |
V v |
W w |
|
X x |
Y y |
Z z |
Ź ź |
Ż ż |
|


