Мытны кантроль
Мытнікі маюць права правяраць нас не толькі на мяжы, у портах і аэрапортах, але таксама на дарогах, значна аддаленых ад дзяржаўнай мяжы. Польскіх мытнікаў можна сустрэць таксама на некаторых прыгранічных дарогах на нямецкай старане, дзе яны знаходзяцца ў рамках супрацоўніцтва.
Мытнікі маюць права праверыць легальнасць нашага знаходжання, а таксама легальнасць нашай працы і эканамічнай дзейнасці.
Праверка Агенцтва ўнутранай бяспекі
Агенцтва ўнутранай бяспекі (Agencja Bezpieczeństwa Wewnętrznego (ABW)) выконванвае дзейнасць, звязаную, акрамя таго, з контрразведкай, антытэрарыстычнай абаронай, абаронай інфармацыі, барацьбой з арганізаванай злачыннасцю, а таксама барацьбой з фінансавай злачыннасцю. Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі маюць права правяраць дакументы, затрымліваць, выконваць асабісты кантроль і абшукваць багаж, транспартныя сродкі і памяшканні.


