Паліцэйскі кантроль
Калі Вас затрымала паліцыя для дарожнай праверкі:
- Прыпыніцеся ў паказаным паліцэйскім месцы.
- Апусціце шкло, палажыце рукі на руль.
- Не выходзьце з транспартнага сродку! Не выключайце рухавік (калі толькі аб гэтым не папросіць службовая асоба).
- Службовая асоба прадставіцца (назаве званне, імя і прозвішча), назаве прычыну спынення. Службовая асоба ў форме не абавязана прад'яўляць дакумент, які сведчыць асобу (Вы можаце папрасіць аб гэтым), службовая асоба не ў форме абавязана прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу.
- Чакайце ўказанняў службовай асобы. Хутчэй за ўсё, яна папросіць прад'явіць дакументы, неабходныя для кіравання транспартным сродкам (вадзіцельскае пасведчанне, тэхпашпарт, страхоўку на аўтамабіль).
- Службовая асоба можа папрасіць Вас і пасажыраў выйсці з транспартнага сродку для асабістай праверкі і/ці праверкі транспартнага сродку.
- Вас могуць запрасіць у паліцэйскую машыну.
Калі Вы маеце пастаянны від на жыхарства ці часовы від на жыхарства, то ў выпадку прызнання штрафных пунктаў і штрафу, Вы можаце не згадзіцца з супрацоўнікам і адмовіцца ад атрымання штрафу, аднак у гэтай сітуацыі справа трапіць у гарадскі суд (Sąd Grodzki). Вы будзеце пісьмова запрошаны ў суд на разгледжанне справы.
Калі Вы не маеце віда на жыхарства, то Вы будзеце павінны аплаціць штраф наяўнымі грашыма. Для аплаты штрафу паліцыя можа Вас падвезці да банкамата ці пункта абмену валюты. У выпадку, калі Вы не можаце аплаціць штраф, аўтамабіль можа быць рэквізаваны і адбуксіраваны за Ваш кошт на паліцэйскую стаянку.
УВАГА! Ні па якой прычыне нельга ўцякаць ад паліцыі. Таксама нельга спрабаваць даць службовай асобе хабар.
УВАГА! Паліцыі нельга прымаць грошы за штрафы ў форме наяўных грошаў! Вы можаце аплаціць штраф на працягу 7 дзён з дня яго атрымання шляхам банкаўскага пералічэння або пачтовага пераводу. Аплата штрафу наяўнымі грашыма прымаецца выключна ад асобы, якая часова знаходзіцца на тэрыторыі РП або не мае сталага месца жыхарства або сталага віду на жыхарства.
Супрацоўнікі паліцыі маюць права правяраць Вашыя дакументы, якія сведчаць асобу, у любым месцы. Праверка на вуліцах дакументаў, якія сведчаць асобу, як у грамадзян РП, так і ў іншаземцаў з'яўляецца звычайнай сітуацыяй.
Нават калі Вы не разумееце паліцэйскага, неабходна прад'явіць яму дакумент, які сведчыць асобу, – пашпарт, пасведчанне асобы, вадзіцельскае пасведчанне, від на жыхарства. Звычайна пасля прад'яўлення дакумента сустрэча з паліцыяй заканчваецца. Калі Вы не разумееце паліцэйскага і пасля праверкі дакументаў супрацоўнік паліцыі не дазваляе Вам пайсці, то Вас могуць даставіць у камісарыят для растлумачэння сітуацыі на той мове, якую Вы ведаеце. Каб не губляць час на паездку ў камісарыят, у такой сітуацыі лепш за ўсё патэлефанаваць знаёмаму, які мог бы выконваць ролю перакладчыка.
Калі падчас праверкі ў Вас няма дакумента, які сведчыць асобу, то паліцыя мае права даставіць Вас у камісарыят для вызначэння Вашай асобы.


