Дэбетная картка
Гэты тып карткі найбольш папулярны і яе выдаюць практычна да кожнага асабістага рахунку. З гэтай карткі здымаюцца сродкі падчас плацяжу, незалежна ад таго, ці плацім мы па ёй у краме ці здымаем сродкі з банкамата. Сума здзелкі не можа перавышаць сумы сродкаў, якія знаходзяцца на на рахунку, калі канешне банк не дазваляе нам мець запазычанасць на рахунку (адсюль назва карткі).
Атрыманне такой карткі звычайна бясплатнае ці каштуе некалькі злотых у год. Яна нам патрэбная для здымання грошай з банкамата ці для пляцяжоў у краме. Некоторыя банкі дазваляюць плаціць гэтымі карткамі праз Інтэрнэт. Раней такая магчымасць мелася толькі ў выпадку «крэдытак» (крэдытных картак).
Крэдытная картка
На гэтай картцы можна мець запазычанасць у межах пэўнага ліміта. Калі крэдыт мы заплацім на працягу 1-2 месяцаў, то не заплацім аніякіх працэнтаў. У выпадку пагашэння ў больш позні тэрмін, банк налічыць нам працэнты.
На сённяшні дзень працэнтныя стаўкі па крэдытах на крэдытнай картцы складаюць звычайна 20 працэнтаў. Трэба памятаць пра пагашэнне абавязковай сумы – звычайна гэта каля 5 працэнтаў запазычанасці. Мінімальная квота налічваецца кожны месяц. Нават калі напрыклад ў кастрычніку мы заплацім падвойна, то і так трэба памятаць пра пагашэнне ў наступным месяцы. Трэба памятаць пра тое, што трэба трымаць картку далей ад банкамату. Калі з яе дапамогай мы здымем наяўныя, то заплацім камісійны збор, а працэнты будуць налічаныя адразу. На жаль, беспрацэнтны перыяд тычыцца толькі здзелак, якія выконваюцца па безнаяўнаму разліку.
Крэдытную картку цяжэй атрымаць, чым дэбетную. Банк папросіць у нас даведку аб даходах ці мы павінны быць кліентам на працягу некалькіх месяцаў, каб мы маглі атрымаць такую картку.


