Банкаматы і плацёжныя карткі ў Польшчы
Толькі ў Варшаве знаходзіцца каля тысячы банкаматаў, а ў Польшчы – 14 тысяч. У большасці гэта апараты асобных банкаў, а частка належыць незалежным сеткам (Euronet, Cash 4 you, eCard).
Маючы ўласную картку, мы можам здымаць грошы з кожнага банкамата, у якім маем рахунак. Варта аднак памятаць пра тое, што большасць банкаў бярэ камісійны збор за карыстанне апаратам канкурэнта. Інфармацыю, з якіх банкаматаў мы можам здымаць грошы і правяраць стан рахунку без камісійнага збору, можна знайсці ў дамове нашага асабістага рахунку. Дакладны спіс банкаматаў, з якіх можна здымаць грошы без камісійных збораў, можна знайсці на Інтэрнэт-старонцы банка.
УВАГА! Карыстанне банкаматам за мяжой звязана звычайна з высокім камісійным зборам. Рахункі класа прэміум і некаторыя банкі прапануюць бясплатнае карыстанне банкаматамі за межамі РП, аднак варта памятаць, што мы будзем плаціць за канвертацыю валют.


