Як карыстацца банкаматам?
У адпаведную ячэйку ўставляем банкаматную картку. На экране з'явіцца пытанне пра мову, на якой мы будзем абслугоўвацца (звычайна англійская, нямецкая, французская і заўжды польская). Потым банкамат спытае нас пра PIN.
УВАГА! Калі мы тры разы ўвядзем няправільны код PIN, гэта прывядзе да заблакавання нашай карты. У гэтым выпадку трэба скантактавацца з нашым банкам, які пасля праверкі нашых дадзеных адблакіруе нашую картку і дашле код PIN.
Калі мы ўвядзем правільны PIN, то банкамат нас спытае:
- Ці хочам мы праверыць сальда рахунку (наяўнасць грошай на рахунку)
- Якую суму мы хочам зняць з нашага рахунку. У залежнасці ад банка, мінімальныя сумы – гэта 10, 20 ці 50 злотых. Максімальнай сумай звычайна лічыцца сума ў 1000 злотых. Максімальная сума залежыць ад ліміта сродкаў, якія можна зняць адначасова (на працягу аднаго дня) з нашага рахунку – гэтае пытанне мы вырашаем пры падпісанні дамовы
- Банкамат нас спытае таксама пра тое, ці мы жадаем карыстацца іншымі паслугамі, напрыклад папоўніць рахунак на мабільным тэлефоне – гэта можна зрабіць на большасці апаратаў.
УВАГА! У сувязі з шматлікімі выпадкамі манціроўкі злачынцамі сканераў і мінікамер на банкаматах, трэба захоўваць асаблівую асцярожнасць. Калі мы ўводзім код PIN, то закрываем клавіятуру другой далонню.
Пасля выбара адпаведнай сумы з'явіцца пытанне: ці мы жадаем раздрукаваць падцвярджэнне выплаты? Потым картка будзе вернутая, а грошы выплачаныя.
УВАГА! Падцвярджэнне, раздрукаванае ў папяровай форме дазваляе нам ня толькі кантраляваць фінансы, але таксама з'яўляецца доказам выплаты пэўнай сумы ў выпадку, калі з рахунку знікне вялікая сума сродкаў.
Калі банкамат затрымаў картку, патэлефонуй на нумар, які напісаны на банкамаце і паведамі пра блакаду карткі разам з нумарам і лакалізацыяй банкамата. Неабходна таксама пры сабе мець нумар тэлефона нашага банка, варта яго папрасіць пры адкрыцці рахунку. Дзякуючы таму, у гэтай сітуацыі мы можам паведаміць пра «паглынанні» карткі банкаматам і заблакаваць яе. Нашае паведамленне можа быць прынята на польскай і англійскай мове.
У выпадку страты ці крадзяжу карткі трэба адразу паведаміць пра гэта ў свой банк, каб заблакаваць картку і папярэдзіць выкарыстанне яе непажаданымі асобамі!
Некоторыя банкі за мяжой будуць патрабаваць ад нас уводу кода PIN з шасці лічб! Польскі PIN мае 4 лічбы. Выйсцем з гэтай сітуацыі будзе ўвод замест бракуючых першых лічбаў дзвух нулёў.
УВАГА! Трэба памятаць пра нумар інфалініі нашага банка, каб мець магчымасць паведаміць у банк у выпадку страты карткі. Нашае паведамленне можа быць прынятае на польскай ці англійскай мове.


